![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b2/Cerkiew_prawos%25C5%2582awna_w_Hajn%25C3%25B3wce.jpg/640px-Cerkiew_prawos%25C5%2582awna_w_Hajn%25C3%25B3wce.jpg&w=640&q=50)
Гайнаўка
места і гміна ў Падляскім ваяводзтве Польшчы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Га́йнаўка (па-польску: Hajnówka, па-падляску: Гайнувка, Hájnuvka) — горад ува ўсходняй Польшчы, на этнічнай тэрыторыі беларусаў, цэнтар павету ў Падляскім ваяводзтве. Адміністрацыйна горад выдзелены ў асобную гарадзкую гміну, тут жа разьмешчаная сядзіба сельскай гміны Гайнаўка. Насельніцтва на 2012 год — 22 031 чалавек[1].
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Гайнаўка (неадназначнасьць).
Хуткія факты
Гайнаўка лац. Hajnaŭka | |||||
польск. Hajnówka | |||||
![]() Сабор Сьвятой Тройцы | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | XVII стагодзьдзе | ||||
Горад з: | 1951 | ||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Падляскае | ||||
Павет: | Гайнаўскі | ||||
Плошча: | 21,29 км² | ||||
Насельніцтва (2012) | |||||
колькасьць: | 22 031 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 1034,81 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +48 85 | ||||
Паштовы індэкс: | 17-200 | ||||
TERYT: | 3202605011 | ||||
Нумарны знак: | BHA | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°44′0″ пн. ш. 23°34′0″ у. д. | ||||
Гайнаўка на мапе Польшчы ![]() ![]() Гайнаўка | |||||
![]() | |||||
www.hajnowka.pl |
Закрыць
Гайнаўка — асяродак беларускай нацыянальнай меншасьці, якая паводле перапісу 2002 року складае тут 26,41% жыхароў. З 3 сьнежня 2007 году беларуская мова мае ў горадзе статус дапаможнай мовы. Дзейнічае Музэй беларускай культуры.
Гайнаўка знаходзіцца на Бельскай раўніне, на заходнім краі Белавескай пушчы, з-за чаго атрымала мянушку «брамы ў Белавескую пушчу».