беларускі фільм 2019 году From Wikipedia, the free encyclopedia
«Во́зера ра́дасьці» — беларускі кароткамэтражны беларускамоўны мастацкі фільм рэжысэра Аляксея Палуяна, зьняты ў 2019 годзе[4].
Возера радасьці | |
па-беларуску: Возера радасці па-ангельску: Lake of Happiness | |
Жанр | мок’юмэнтары[d] і драматычны фільм[d] |
---|---|
Рэжысэр | |
Сцэнарыст | |
Заснаваны на | раман |
Прадусар | |
У ролях | |
Кампазытар | |
Апэратар | |
Мантаж | Аляксей Палуян[1] |
Мастак | Кірыл Галіцкі[d][1] |
Дата выхаду | 2019[2] |
Працягласьць | 30 хвіліна[2] |
Краіна | |
Мова | беларуская мова[3] |
Старонка на IMDb |
У здымачную каманду ўвайшлі кінапрафэсіяналы зь Нямеччыны, Ірану, Грузіі, Украіны, Шатляндыі і Баўгарыі. Фільм створаны па матывах аднайменнага раману Віктара Марціновіча[5].
Сусьветная прэм’ера стужкі адбылася на сусьветным кінафэстывалі кароткамэтражных фільмаў у францускім Клермон-Фэране[6]. Беларуская прэзэнтацыя «Возера радасьці» адбылася 13 лістапада 2019 году ў кінатэатры «Масква»[7][8].
У маленькай беларускай вёсцы, дзе час быццам спыніўся, дзевяцігадовая Яся перажывае сьмерць маці. Бацька дзяўчынкі адпраўляе яе ў інтэрнат. Але аднойчы яна вырашае зьбегчы і вярнуцца дадому.
Фільм атрымаў тры ўзнагароды гішпанскага FICBUEU (у тым ліку «Найлепшая актрыса»), прыз «За найлепшую рэжысуру» на кінафэстывалі ў грэцкай Драме, дзьве ўзнагароды кінафэстывалю ў Нэвадзе, прыз у намінацыі «Найлепшы кароткамэтражны фільм» нямецкай кінапрэміі «Hessen Film Awards»[9][10]. 2 лістапада 2020 году фільм перамог на амэрыканскім кінафэстывалі «LA Shorts» і мае пэрспэктывы на «Оскар-2021».
Тое, што фільм зроблены па такіх галівудзкіх лякалах, адначасова і моцны, і слабы бок. Моцны, бо гэта тое, чаго шмат хто чакае, а слабы — бо гэта ўсё-такі не пошук нейкай арыгінальнай кінамовы.[11] | ||
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.