From Wikipedia, the free encyclopedia
Ве́тразь (па-старабеларуску: парус, парѹс (пароус), таксама жакгель[1] (жагель)[2]) — любы тып паверхні, прызначаны для стварэньня паветранага патоку шляхам зьмяшчэньня ў абдуваным ветрам месцы ў вэртыкальным становішчы. Звычайна ўжываюцца ў мараходзтве.
Чоўны і караблі, што будаваліся каля 10 000 гадоў да н. э., былі або сплыўнымі плытамі, або выдзяўбанымі. Першыя папірусныя чаротавыя чоўны сустракаюцца ў эгіпцянаў каля 4-га тысячагодзьдзя да н. э. Грэкі і фінікійцы пачалі гандляваць на караблях прыкладна каля 1200 году да н. э. Арабы ўжывалі чоўны ў 2-м тысячагодзьдзі да н. э. і зарганізавалі гандлёвыя шляхі вакол Пэрсыдзкай затокі. Кітайцы мелі чоўны ў 3-м тысячагодзьдзі да н. э., а ў Віетнаме і дагэтуль сустракаюцца традыцыйныя драўляныя чоўны.
Ветразі пераважна ўжываюцца ветразьнікамі і шлюпкамі для стварэньня паступальнага руху па вадзе. У камэрцыйных мэтах ветразі былі замененыя іншымі спосабамі, такімі як рухавік унутранага згараньня. Ветразі, тым ня меней, папулярныя на адпачынку.
Самы просты тып ветразьнікаў, яхта, звычайна мае sail-plan, або шлюп, з двума прадольнымі ветразямі: на носе (галоўны ветразь) і на карме (клівэр).
На некаторых чоўнах сустракаецца таксама сьпінакэр. Гэта звычайна рознакаляровы ветразь і можа быць як сымэтрычным[3], так і асымэтрычным[4].
Прадольныя ветразі могуць варочацца ў розных напрамкаў для забесьпячэньня руху наперад у выпадку зьмяненьня напрамку ветру ці павароту яхты. Сучасныя чоўны могуць рухацца да 30 градусаў у бок ад ветру.
Ад 100 г/м² да 500 г/м² у залежнасьці ад надвор’я, да якога прызначаны.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.