Ветразевы спорт
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ветразевы спорт — від спорту, у якім спартоўцы дужаюцца, выкарыстоўваючы рыштунак, галоўным чынам, лодкі й судны, адмысловыя сані для сьнегу ці лёду, а таксама каляскі для перасоўваньня па цьвёрдай паверхні, якія рухаюцца ветразямі.
Сваё разьвіцьцё ветразевы спорт атрымаў у тых краінах, дзе дадзеным відам спорту было зручна займацца выходзячы з геаграфічнага становішча.
Спачатку яхтынг стаў папулярны на тэрыторыі Галяндыі, а празь некаторы час і побач з ангельскімі берагамі можна было назіраць спартоўцаў, якія займаліся ветразевым спортам. Першыя згадваньні ў летапісах пра гонкі на ветразевых яхтах датуюцца 1662 годам.
Ужо праз стагодзьдзе зьявіліся першыя яхт-клюбы. Зь цягам часу яхт-клюбы распаўсюдзіліся па тэрыторыі ўсёй Эўропы.
Слова яхта паходзіць ад галяндзкага — jacht, — ветразевае, парусна-маторнае ці маторнае судна для воднага спорту й шпацыраў.
Першы міжнародны саюз ветразевага спорту быў заснаваны ў 1907 годзе, які з 1996 году зьмяніў сваю назву на Міжнародную фэдэрацыю ветразевага спорту.
Ужо к 1998 году дадзеная арганізацыя аб’ядноўвала каля 115 нацыянальных фэдэрацыяў.
У адрозьненьне ад шматлікіх іншых відаў, у ветразевым спорце ня так моцна выяўленае залежнасьць ад прыродных дадзеных. Залежнасьць ад вагі й росту ня моцная, і пры гэтым заўсёды можна абраць падыходзячы для сябе (пад рост і вагу) кляс яхт.
У крэйсэрскіх відах (у тым ліку й адзіночных кругасьветных гонках) жанчыны выступаюць нароўні з мужчынамі, і досыць годна.
У Алімпійскую праграму 2016 году ўключаная дысцыпліна «катамаран» са зьмяшаным (жанчына й мужчына) экіпажам.
Па фарматах ветразевых гонак адрозьніваюць: матчавыя гонкі, гонкі флёту й камандныя гонкі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.