Ватыкан
дзяржава-места ў Эўропе / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ватыкан (па-італьянску: Stato della Città del Vaticano) — незалежная дзяржава-горад і цэнтар Рымска-каталіцкай царквы[1], рэзыдэнцыя яе главы — папы рымскага. Знаходзіцца ў заходняй частцы Рыму. Тэрыторыя — 0,44 км². У Рыме й яго ваколіцах Ватыкану таксама належаць тры саборы (у імя найсьв. Панны Марыі, сьв. Яна Лятэранскага й сьв. Паўла па-за Сьценамі), шэраг палацаў і вілаў агульнай плошчай 0,7 км². Паблізу Рыму ў замку Кастэль-Гандольфа знаходзіцца летняя загарадная рэзыдэнцыя папы рымскага.
Ватыкан лац. Vatykan Status Civitatis Vaticanæ Stato della Citta del Vaticano | |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн: «Inno e Marcia Pontificale» | |||||
Афіцыйная мова | Лаціна, італьянская | ||||
Сталіца | Ватыкан | ||||
Форма кіраваньня | Абсалютная тэакратычная манархія Францішак Pietro Parolin Giuseppe Bertello | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
249-е месца ў сьвеце 0,44 км² 0 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2014) • шчыльнасьць |
250-е месца ў сьвеце 842[1] 1877/км² | ||||
Канфэсійны склад | каталікі (100%)[2] | ||||
Валюта | Эўра (EUR) | ||||
Часавы пас • улетку |
CET (UTC+1) CEST (UTC+2) | ||||
Незалежнасьць — ад Італіі |
11 лютага 1929 | ||||
Аўтамабільны знак | V | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .va | ||||
Тэлефонны код | +379 | ||||
Ватыкан, па сутнасьці, ня мае свайго сталага насельніцтва. На яго тэрыторыі пражывае Папа, кіраўнікі Рымскай курыі, службоўцы ватыканскіх установаў, вайскоўцы Папскай швайцарскай гвардыі. Паводле зьвестак на 2004 год, у ватыканскіх установах працуе каля трох тысячаў супрацоўнікаў, зь якіх маюць рэлігійны сан 1300 чалавек. Ватыканскае грамадзянства носіць адміністрацыйны характар. У пэрыяд свайго знаходжаньня на службе ватыканскім супрацоўнікам падаецца падданства Сьвятога Прастолу, а ў выпадках паездак за мяжу (за межы Італіі) выдаюцца службовыя або дыпляматычныя пашпарты Сьвятога Прастолу. Афіцыйныя мовы — лаціна (у паўсядзённым жыцьці на ёй амаль ніхто не гаворыць і яна выкарыстоўваецца выключна ў афіцыйных друкаваных дакумэнтах Ватыкану й падчас набажэнстваў). У дыпляматычнай перапісцы выкарыстоўваецца француская. Паўсядзённымі й гутарковымі па частаце ўжываньня зьяўляюцца італьянская, гішпанская, ангельская, нямецкая й француская мовы. Грашовая адзінка — эўра. Папская дзяржава па дагаворы з урадам Італіі ў абмежаваных маштабах чаканіць таксама ўласную манэту — ватыканскі эўра, прызначаны ў асноўным для нумізматаў.
Галоўнымі афіцыйнымі сьвятамі зьяўляюцца — дзень абраньня актуальнага Папы, Божае Нараджэньне й Вялікдзень.