![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e2/Ingeni%25C3%25B8r_Valdemar_Poulsen_paa_sin_Station_for_traadl%25C3%25B8s_Telegrafi_08.jpg/640px-Ingeni%25C3%25B8r_Valdemar_Poulsen_paa_sin_Station_for_traadl%25C3%25B8s_Telegrafi_08.jpg&w=640&q=50)
Вальдэмар Поўльсэн
дацкі інжынэр, фізык / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ва́льдэмар По́ўльсэн (па-дацку: Valdemar Poulsen; 23 лістапада 1869, Капэнгаген, Данія — 23 ліпеня 1942, Нью Ёрк, ЗША) — дацкі фізык, інжынэр. У 1898 року распрацаваў спосаб магнітнага запісу на дрот.
Вальдэмар Поўльсэн | |
Valdemar Poulsen | |
![]() Фатаграфія Вальдэмара Поўльсэна (1912 год) | |
Дата нараджэньня | 23 лістапада 1869(1869-11-23)[1][2][3] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 23 ліпеня 1942(1942-07-23)[2][3] (72 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | фізык, інжынэр, тэхнік |
Дзеці | Christian Poulsen[d] |
Узнагароды | |
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f9/Telegrafon_8154.jpg/640px-Telegrafon_8154.jpg)
Прынцып магнітнага запісу быў прадэманстраваны Поўльсэнам у пачатку 1898. Першая прылада называлася тэлеграфон і выкарыстоўвала мэталічны (сталёвы) дрот у якасьці носьбіта. Сучасныя магнітафоны выкарыстоўваюць больш зручныя і надзейныя магнітныя стужкі, але базавы прынцып аналягавага запісу гуку не зьмяніўся: з узмацняльніка сыгнал падаецца на галоўку, якая запісвае, уздоўж якой з пастаяннай хуткасьцю перамяшчаецца носьбіт (стужка або дрот), у выніку чаго носьбіт намагнічваецца адпаведна гукаваму сыгналу. Пры прайграваньні гуку носьбіт з той жа хуткасьцю працягваецца ўздоўж прайгравальнае галоўкі, індукуючы ў ёй слабы электрычны сыгнал, які пасьля ўзмацненьня падаецца на гучнагаварыцель.
Патэнт на тэлеграфон Поўльсэн атрымаў у 1898 року. Узмацняльнікаў гуку тады яшчэ не было, таму гук быў вельмі слабы і яго можна было слухаць толькі ў навушніках. У 1900 року на Сусьветнай выставе ў Парыжы Вальдэмар Поўльсэн меў магчымасьць запісаць голас імпэратара Аўстра-Вугоршчыны Франца Ёсіфа, і ён лічыцца найстарэйшым з захаваных магнітных аўдыёзапісаў[4].
У 1908 року Поўльсэн распрацаваў удасканалены варыянт дугавога перадатчыка, які пазьней быў названы яго імем. Памёр на 73-ім годзе жыцьця ў Нью-Ёрку, ЗША. У 1969 року была выпушчаная паштовая марка ў гонар Поўльсэна. 23 лістапада 2018 року быў створаны Google Doodle да 148 годзьдзя нараджэньня Поўльсэна[5].