Вакуўм
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вакуўм (па-лацінску: vacuum — пустэча) — стан матэрыі ў адсутнасьці рэчыва. Таксама яго часам завуць беспаветранай прасторай, хоць гэта і няслушна. Набліжэньні да такога вакуўму з газавым ціскам нашмат меншым за атмасфэрны ціск таксама называецца вакуўмам, то бок такі стан разрэджанага газу характарызуецца большым памерам даўжыны вольнага прабегу малекулы за памеры пасудзіны, у якой знаходзіцца газ. Фізыкі часьцяком абмяркоўваюць ідэальны вынік тэсту, які будзе адбывацца ў ідэальным вакуўме, які яны часам проста называюць «вакуўмам» ці вольнай прасторай, а таксама выкарыстоўваць тэрмін частковага вакуўму для абазначэньня фактычнага недасканалага вакуўму, які можна было б мець у лябараторых умовах.
Якасьць частковага вакуўму залежыць ад таго, як блізка ён набліжаецца да ідэальнага вакуўму. Пры іншых роўных умовах, зьніжэньне ціску газу азначае большую высокую якасьць вакуўму. Напрыклад, тыповы пыласос вырабляе дастаткова ўсмоктваньня, каб паменшыць ціск паветра прыкладна на 20%[1]. Звышвысокія вакуўмныя камэры выкарыстоўваюцца ў дасьледваньнях па хіміі, фізыцы й тэхніцы, маючы паказчык ніжэй за 10−12 атмасфэрнага ціску[2]. Касьмічная прастора зьяўляецца вакуўмам зь яшчэ лепшай якасьцю, зь сярэднім паказчыкам у ўсяго некалькі атамаў вадароду на кубічны мэтар[3]. У сучаснай фізыцы часьцінак, вакуўмны стан разглядаецца як асноўны стан матэрыі.
Частковы вакуўм з вынаходзтвам лямпаў напальваньня й вакуўмных лямпаў у пачатку XX стагодзьдзя стаў шырока выкарыстоўвацца ў прамысловасьці. У вакуўме праводзіцца значная колькасьць фізычных экспэрымэнтаў, бо адсутнасьць паветра або атмасфэры іншага складу дазваляе паменшыць непажаданы ўплыў на аб’ект дасьледаваньня. Цікавасьць да вывучэньня вакуўму павялічылася пасьля выхаду чалавека ў космас. Варта адрозьніваць паняцьці фізычнага вакуўму і тэхнічнага вакуўму.