Чыгу́начны ваго́н (па-француску: wagon, ад па-ангельску: waggon — воз). Прататып — невялікі воз, уяўляў сабою скрыню, якая перасоўваецца па драўляных рэйках на горных прадпрыемствах.

Thumb
Вагоны ў складзе цягніка

Вагон зьяўляецца адзінкай рухомага саставу чыгунак. Вагон прызначаны для перавозкі грузаў ці пасажыраў і абсталяваны, адпаведна, усімі неабходнымі прыладамі для іх перавозкі і для ўлучэньня вагону ў склад цягніку[1].

У Расеі правобразы вагону — ваганеткі — зьявіліся на рудніковых і ўнутрызаводзкіх рэйкавых дарогах у 1764 годзе на Калыванава-Васкрасенскім заводзе на Алтаі, а затым у 1788 годзе на Аляксандраўскім заводзе ў Петразаводску, у 1810 на Зьмяінагорскай рудні, а з паравой цягай — на Ніжнетагільскай чыгунцы, пабудаванай у 1834 годзе.

Для Царскасельскай чыгункі рухомы састаў, у тым ліку і вагоны, былі закупленыя ў Ангельшчыны. Вытворчасьць першых вагонаў для чыгункі паміж Масквой і Санкт-Пецярбургам было наладжана на Аляксандраўскім заводзе (Санкт-Пецярбург) у 1846 годзе.

Тыпы і клясыфікацыя вагонаў

Вагоны адрозьніваюцца паводле ліку колавых пар (воснасьці) — выпускаюцца 2, 3, 4, 6, 8-восныя; паводле будовы хадавых частак — каляскавыя і некаляскавыя. Асноўныя парамэтры, якія характарызуюць вагон: грузападымальнасьць, уласная маса вагону (тара), восевая нагрузка, нагрузка на 1 м шляху (пагонная нагрузка).

У наш час чыгункі Расеі маюць парк пасажырскіх і грузавых вагонаў: суцэльнамэталёы пасажырскі (СВ, купэйны, пляцкартавы, міжабласны), суцэльнамэталёвы багажны (паштова-багажны), плятформа, крыты вагон, паўвагон, цыстэрна, хопэр, рэфрыжэратарныя вагоны (ці вагоны-тэрмасы) і рэфрыжэратарныя сэкцыі, спэцыялізаваныя вагоны (для перавозкі кантэйнэраў (фітынгавыя плятформы), для перавозкі аўтамабіляў, для перавозкі драўніны, бітумавозы, транспаторы, зборна-раздаткавыя вагоны, вагоны для перавозкі быдла, вагоны для перавозкі паперы і г. д.).

Для паездак па чыгунках высокапастаўленых дзяржаўных службовых асобаў і для кіраўніцтва чыгунак выпускаюцца новыя, ці пераабсталёўваюцца са звычайных пасажырскіх, вагоны-салёны. Вагоны-салёны могуць мець браняваньне падваконнага поясу, куленепрабівальнае шкло і ўзмоцненую, з прычыны павелічэньня вагі з-за браняваньня, экіпажную частку з трохвосевымі каляскамі.

Некаторыя вагон-салёны, якія маюць гістарычнае значэньне, захаваныя ў музэях.

Вагоны грузавога парку

Крыты вагон

Асноўны артыкул: Крыты вагон

Паўвагон

Асноўны артыкул: Паўвагон

Вагон-цыстэрна

Асноўны артыкул: Вагон-цыстэрна

Цыстэрны прызначаныя для перавозкі вадкасьцяў: нафтапрадуктаў, хімічна-актыўных і агрэсіўных вадкіх рэчываў, звадкаванага газу (прапан-бутан, тлен), вады, малака. Вагоны-цыстэрны выкарыстоўваюцца таксама для перавозкі мукі і цэмэнту.

Плятформа

Асноўны артыкул: Плятформа (вагон)

Фітынгавая плятформа

Асноўны артыкул: Фітынгавая плятформа

Хопэр

Асноўны артыкул: Хопэр (вагон)

Вагоны пасажырскага парку

Мадэльны шэраг

Вагоны старога мадэльнага шэрагу:

  • 61-4174 — вагон пасажырскі купэйны «СВ»
  • 61-4179 — вагон пасажырскі купэйны з усталёўкай кандыцыянаваньня паветра
  • 61-4186 — вагон пасажырскі купэйны штабны
  • 61-4194 — вагон пасажырскі некупэйны з усталёўкай кандыцыянаваньня паветра

Вагоны новага мадэльнага шэрагу:

  • 61-4440 — вагон пасажырскі купэйны
  • 61-4445 — вагон пасажырскі купэйны штабны
  • 61-4447 — вагон пасажырскі некупэйны
  • 61-4458 — вагон пасажырскі зь месцамі для сядзеньня

Тыпы вагонаў

  • Л — двухмясцовы мяккі, СВ. 9 двухмясцовых купэ.
  • М — мяккі. Вагон-люкс.
  • К — купэйны. Узор: цьвёрды купаваны вагон пабудовы НДР. 36 месцаў + двух-мясцовае купэ правадніка.
  • П — пляцкартавы. 54 спальныя месцы.
  • О — агульны. 81 месца для сядзеньня.
  • С — месцы для сядзеньня. Міжабласны з крэсламі для сядзеньня — 56, 60, 62 ці 64 месцы ў залежнасьці ад мадэлі вагону.

Вагоны падвышанай камфортнасьці, у залежнасьці ад катэгорыі і комплексу дадатковых паслуг падзяляюцца на:

  • Э — эканамічны
  • Б — бізнэс

Вагоны RIC:

  • I кляс (22 месцы)
  • II кляс (33 месцы)

Глядзіце таксама

  • Валагодзкі вагонарамонтны завод
  • Двухпавярховы вагон
  • Цьвярскі вагонабудаўнічы завод
  • Фірмовы пасажырскі цягнік
  • Шырыня каляіны
  • Чыгунавоз

Крыніцы

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.