Бэнэды́кт XVI (сьвецкае імя Ёзэф Алёіз Ратцынґер, па-нямецку: Joseph Alois Ratzinger; 16 красавіка 1927 году, Марктль-ам-Ін, Баварыя, Нямеччына — 31 сьнежня2022, кляштар Mater Ecclesiae, Ватыкан[6]) — 265-ы рымскі папа. Абраны канклавам 19 красавіка 2005 году, інаўгурацыйную імшу цэлебраваў 24 красавіка 2005 году. 11 лютага 2013 году абвесьціў пра свой сыход з пасады папы, якую афіцыйна пакінуў 28 лютага 2013 году.