Бухгальтарскі ўлік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бухгальтарскі ўлік (ад ням. Buchhaltung — «кнігаводзтва») ці рахункаво́дзтва — спарадкаваная сыстэма збору, рэгістрацыі й абагульненьня інфармацыі ў грашовым выглядзе пра стан маёмасьці, абавязкаў арганізацыі й іх зьменах (руху грашовых сродкаў) шляхам суцэльнага, бесьперапыннага й дакумэнтальнага ўліку ўсіх гаспадарчых апэрацыяў.
Аб’ектамі бухгальтарскага ўліку зьяўляецца маёмасьць арганізацыяў, іх абавязкі й гаспадарчыя апэрацыі, якія зьдзяйсьняюцца арганізацыямі падчас іх дзейнасьці.
Бухгальтарскі ўлік ў адпаведнасьці з законам «пра бухгальтарскі ўлік і справаздачнасьць» можа весьціся: галоўным кнігаводам, прынятым на прадпрыемства па працоўнай дамове, генэральным дырэктарам пры адсутнасьці кнігавода, кнігаводам, які не зьяўляецца галоўным, альбо іншаю арганізацыяю (бухгальтарскае суправаджэньне).
Асноўнаю задачаю кнігаводзтва зьяўляецца фармаваньне поўнай і пэўнай інфармацыі (фінансавае справаздачнасьці) пра дзейнасьць арганізацыі й яе маёмасным становішчы, на падставе якое становіцца магчымым:
- прадухіленьне адмоўных вынікаў гаспадарчае дзейнасьці арганізацыі;
- выяўленьне ўнутрыгаспадарчых рэзэрваў забесьпячэньня фінансавае ўстойлівасьці арганізацыі;
- кантроль выкананьня заканадаўства пры ажыцьцяўленьні арганізацыяю гаспадарчых апэрацыяў;
- кантроль мэтазгоднасьці гаспадарчых апэрацыяў;
- кантроль наяўнасьці й руху маёмасьці ды абавязкаў;
- кантроль выкарыстаньня матэрыяльных, працоўных і фінансавых рэсурсаў;
- кантроль адпаведнасьці дзейнасьці зацьверджаным нормам, нарматывам і каштарысам.
Унутраныя карыстальнікі кнігаводнае справаздачнасьці — кіраўнікі, заснавальнікі, удзельнікі і ўласьнікі маёмасьці арганізацыі.
Вонкавыя карыстачы кнігаводнае справаздачнасьці — фундатары, крэдыторы, дзяржава.
Кнігаводзтва цесна зьвязана з падатковым улікам і кіраўнічым улікам