Абавязак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Абавя́зак — маральнае патрабаваньне; неабходнасьць выкананьня чалавекам пэўных дзеяньняў, якія вызначаюцца грамадзтвам і ў аднолькавай ступені адносяцца да ўсіх яго чальцоў. Па значэньні блізкі да паняцьця доўг, у якім агульны, унівэрсальны характар грамадзка-значных патрабаваньняў ператвараецца ў асабістую задачу канкрэтнага індывіду, абумоўленую акалічнасьцямі яго жыцьця.