From Wikipedia, the free encyclopedia
Будапэшцкі ўнівэрсытэт (Унівэрсытэт імя Ло́ранда Э́твэша) — найбуйнейшы ўнівэрсытэт Вугоршчыны.
Будапэшцкі ўнівэрсытэт | |
Eötvös Loránd Tudományegyetem (ELTE)[1] | |
Лінгвістычны факультэт на беразе Дунаю | |
Лягатып | |
па-лацінску: Universitas Budapestinensis de Rolando Eötvös nominata | |
Заснаваны | 1635 (389 гадоў таму) |
---|---|
Тып | грамадзкі |
Рэктар | Прафэсар, доктар Мэзэй Барна |
Факультэтаў | 8 |
Колькасьць пэрсаналу | 1500 |
Колькасьць студэнтаў | каля 30 000 |
Месцазнаходжаньне | |
Горад | Будапэшт |
Краіна | Вугоршчына |
Кампус | гарадзкі |
Знаходзіцца ў складзе | Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў, Куімбрская група, Утрэхцкая сетка |
Вэб-сайт | www.elte.hu |
У 1635 годзе ў Трнаве (сучасная Славаччына) кардынал Пэтэр Пазмань заснаваў унівэрсытэт з двума факультэтамі — вольных мастацтваў і тэалёгіі. У 1667 годзе быў створаны юрыдычны факультэт. У 1777 годзе ўнівэрсытэт з Трнавы быў пераведзены ў Буду, а ў 1784 годзе — у Пэшт. Да 1844 году выкладаньне ва ўнівэрсытэце вялося на лацінскай мове. З 1895 году ва ўнівэрсытэце атрымалі магчымасьць навучацца й жанчыны. У 1921—1950 унівэрсытэт насіў імя свайго заснавальніка Пэтэра Пазманя, а ў 1950 годзе быў названы ў гонар фізыка Лоранда Этвэша.
На пачатак 2011 году існуюць 8 факультэтаў:
Беларуская мова выкладаецца з 1994 году загаднікам катэдры ўсходнеславянскай і балканскай філялёгіі Андрашам Золтанам і мовазнаўцамі зь Берасьцейскага ўнівэрсытэту (Беларусь). З 2005 году беларускую мову выкладае дацэнтка Ларыса Станкевіч. Разам з Жужай Каціч яна выдала вугорскамоўны падручнік «Дваццаць сустрэч зь Беларусьсю» (2006) і «Вугорска-беларускі слоўнік» (2007)[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.