Будапэшт
сталіца Вугоршчыны / From Wikipedia, the free encyclopedia
Будапэ́шт (па-вугорску: Budapest) — сталіца й найбуйнейшы горад Вугоршчыны. Насельніцтва на 2016 год складала 1,759 мільёну жыхароў. Горад месьціцца на рацэ Дунаі. Будапэшт зьяўляецца адным з самых густанаселеных буйных гарадоў у Эўрапейскага Зьвязу[4]. Аглямэрацыя Будапэшту мае плошчу ў 7626 км², а насельніцтва скаладе каля 3,3 млн чалавек, што ёсьць 33% ад агульнага насельніцтва краіны. Сталічны рэгіён Будапэшту акумулюе СУП у памеры 129,4 млрд эўра, што складае 49,6% ад СУП Вугоршчыны[5]. СУП на душу насельніцтва ў горадзе складае 64283 даляраў, што складае 148% ад сярэдняга паказчыка па ЭЗ, вымеранага паводле парытэту пакупніцкай здольнасьці. Такім чынам горад уваходзіць у лік 100 найбуйнейшых гарадоў паводле СУП у сьвеце[6], што робіць яго адным з найбуйнейшых рэгіянальных эканомік у краінах Эўрапейскага Зьвязу[7].
Будапэшт | |||||
вуг. Budapest | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 17 лістапада 1873 | ||||
Краіна: | Вугоршчына | ||||
Прэзыдэнт места: | Гергель Карачань[d][1][2][3] | ||||
Плошча: | 525,2 км² | ||||
Насельніцтва (2009) | |||||
колькасьць: | 1 712 210 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 3260,11 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 1 | ||||
Паштовы індэкс: | 1011–1239 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 47°29′54″ пн. ш. 19°2′27″ у. д. | ||||
Будапэшт | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://budapest.hu, https://budapest.hu/sites/english/ |
Будапэшт зьяўляецца вядучым глябальным горадам з моцнымі сфэрамі камэрцыі, фінансаў, сродкаў масавай інфармацыі, мастацтва, моды, навуковых дасьледаваньняў, тэхналёгіяў, адукацыі і забаваў[8]. Будапэшт зьяўляецца другім найбольш хутка разьвіванай гарадзкой эканомікай у Эўропе, пасьля Стамбулу[9]. У горадзе месьціцца другая паводле велічыні рынкавай капіталізацыі фондавая біржа ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе[10]. Больш за 40 каледжаў і ўнівэрсытэтаў знаходзяцца ў Будапэшце, у тым ліку Будапэшцкі ўнівэрсытэт, унівэрсытэт Зэмэльвайса і Будапэшцкі ўнівэрсытэт тэхналёгіі і эканомікі, якія ўваходзяць у лік 500 найлепшых у сьвеце[11]. У 1896 годзе ў была адчынена сыстэма мэтрапалітэну, якая абслугоўвае 1,27 мільёна пасажыраў, у той час як трамвайная сетка гораду абслугоўвае 1,08 мільёнаў пасажыраў штодня. Будапэшт прызнаны адным з самых прыдатных для жыцьця горадам у сьвеце[12].