навуковая дысцыпліна, якая вывучае бізнэс, фінансы, інвэстыцыі і ахову эканамічнай вартасьці From Wikipedia, the free encyclopedia
Фінансы (ад сярэднявечна-лацінскага financia — наяўнасьць, даход) — эканамічная катэгорыя, якая адлюстроўвае эканамічныя адносіны ў працэсе стварэньня і разьмеркаваньня фондаў грашовых сродкаў. Паняцьце фінансы можа ўключаць адзін з наступных сэнсаў:
Дзяржаўныя фінансы ўключаюць фінансавыя стасункі па фармаваньню і выкарыстаньню агульнадзяржаўных, адміністрацйна-кіраўнічых адзінак, дзяржаўных прадпрыемстваў. Да дзяржаўных фінансаў адносяцца:
Большая частка дзяржаўных фінансаў фармуецца за конт падаткаў. Празь дзяржаўныя фінансы пераразьмяркоўваецца значная частка нацыянальнага даходу. Дзяржаўныя фінансы рэгулююцца законадаўствам аб бюджэце, што прымаецца штогод, а ткасама іншым законадаўствам.
Карпарацыйныя фінансы абазначаюць сукупнасьць фінансавых апэрацыяў, якія ажыцьцяўляюцца прадпрыемствамі, па прыцягненьню фінансавых рэсурсаў і іх эфэктыўнаму выкарыстаньню, уключаючы мэтады фінансаваньня, інвэстыцыйных праектаў, кіраваньня ліквіднасьцю, абароны ад рызыкаў і інш.
Фінансы // venturebase.us(недаступная спасылка)
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.