Берасьцейскі павет (Гарадзенская губэрня)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Берасьце́йскі паве́т (па-расейску: Брестский уезд) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе спачатку Слонімскай (з 1796), пасьля Літоўскай (з 1797), а з 1801 Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі на беларускіх землях, якія адышлі да Расейскай імпэрыі па Трэцім падзеле Рэчы Паспалітай. Плошча павету была 4893,2 км², колькасьць насельніцтва 218,4 тысячаў чалавек (1897), адміністрацыйны цэнтар — Берасьце[1].
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Берасьцейскі павет (неадназначнасьць).
Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Берасьцейскі павет | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | павет Расейскай імпэрыі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Берасьце |
Дата ўтварэньня | 1795 |
Дата скасаваньня | 1920 |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Месцазнаходжаньне | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Закрыць
У 1-ю сусьветную вайну акупіраваная нямецкімі войскамі (1915). У пэрыяд Польска-савецкай вайны (1919—1921) на тэрыторыі павету папераменна былі савецкія і польскія войскі. Паводле Рыскай мірнай дамовы адышоў да Польшчы і ўвайшоў у склад Палескага ваяводзтва.