![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a7/Traktat_brzeski_1918.jpg/640px-Traktat_brzeski_1918.jpg&w=640&q=50)
Берасьцейскі мір
From Wikipedia, the free encyclopedia
Берасьцейскі мір, Берасьцейская мірная дамова — сэпаратная міжнародная мірная дамова, падпісаная 3 сакавіка 1918 году ў Берасьці-Літоўскім прадстаўнікамі Савецкай Расеі, з аднаго боку, і Цэнтральных дзяржаваў (Нямеччыны, Аўстра-Вугоршчыны, Турэччыны і Баўгарыі) — зь іншага. Адзначыў паразу і выхад Савецкай Расеі зь Першай сусьветнай вайны.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a7/Traktat_brzeski_1918.jpg/640px-Traktat_brzeski_1918.jpg)
Ратыфікаваны Надзвычайным IV Усерасейскім Зьездам Саветаў 15 сакавіка 2/3 галасоў і нямецкім імпэратарам Вільгельмам II 26 сакавіка 1918 року. Ануляваны УЦВК РСФСР у лістападзе таго ж року.