Бельскі павет (Гарадзенская губэрня)
павет у Гарадзенскай губэрні / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бельскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Расейскай імпэрыі і Польшчы ў 19—20 ст.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Бельскі павет.
Бельскі павет | |
Бельский уезд | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расейская імпэрыя |
Губэрня | Гарадзенская |
Статус | павет Расейскай імпэрыі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Бельск-Падляскі |
Дата ўтварэньня | 1808 |
Насельніцтва (1897) | 164,4 тыс. чал. |
Плошча | 3,6 тыс. км² км² |
Бельскі павет у складзе Гарадзенскай губэрні | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Утвораны ў ліпені 1808 году ў складзе Беластоцкай вобласьці. Цэнтар — Бельск-Падляскі. 3 1842 годзе ў Гарадзенскай губэрні. Плошча 3130,1 кв. вярсты, насельніцтва 164 441 чалавек (1897).
У Першую сусьветную вайну пад нямецкай акупацыяй. 3 1918 году ў складзе Польшчы, з 1919 году ў Беластоцкім ваяводзтве. Паводле Рыскай дамовы 1921 году застаўся ў Польшчы. 3ь верасьня 1939 году ў складзе БССР, y Беластоцкай вобласьці. 15.1.1940 павет скасаваны, на яго тэрыторыі ўтвораны Бельскі, Бранскі, Гайнаўскі, Кляшчэльскі, Сямяціцкі і Цехановецкі раёны. Паводле дамовы «Аб савецка-польскай дзяржаўнай граніцы» ад 16.8.1945 году тэрыторыя былога Бельскага павету перададзеная Польшчы.