Белгарад-Днястроўская крэпасьць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Белгарад-Днястроўская крэпасьць (па-румынску: Cetatea Alba; да 1944 году — Акерманская крэпасьць) — помнік гісторыі і горадабудаўніцтва XIII—XV стагодзьдзяў. Зьяўляецца адной з найболей захаваных на тэрыторыі Ўкраіны. Сваімі памерамі яна перасягае ўсе падобныя фартыфікацыйныя збудаваньні краіны[1].
Крэпасьць | |
Белгарад-Днястроўская крэпасьць | |
Белгарад-Днястроўская крэпасьць (2004 год) | |
Краіна | |
Адэская вобласьць | Белгарад-Днястроўскі |
Каардынаты | 46°12′04″ пн. ш. 30°21′02″ у. д. |
Тып будынка | Крэпасьць |
Аўтар праекту | Майстар Федарко |
Будаваньне | XIII стагодзьдзе—1440 |
Статус | Ахоўваецца дзяржавай |
Белгарад-Днястроўская крэпасьць | |
Белгарад-Днястроўская крэпасьць на Вікісховішчы |
Агульная плошча тэрыторыі крэпасьці 9 га.
Фартэцыя знаходзіцца на скалістым беразе Днястроўскага ліману і мае выгляд няправільнага многавугольніку. Раней яна складалася з чатырох двароў, кожны зь якіх меў адмысловае прызначэньне і мог самастойна весьці абарону (у наш час захавалася толькі тры крапасныя двары)[1].
Усе будынкі крэпасьці абнесены трывалымі мурамі, працягласьць якіх дасягае 2,5 км. Праз 40—45 м курціны былі ўбудаваны вежы і бастыёны. Іх колькасьць дасягала 34, 12 зь іх зьяўляліся пустымі баявымі вежамі. Астатнія — бастыёны і паўбастыёны. Яны пазьней былі пераўтвораны ў пляцоўкі для разьмяшчэньня артылерыйскіх гармат. Многія вежы маюць уласныя назвы (вежа Авідыюса (Дзявоцкая), Вартаўнічая вежа, вежа Пушкіна і г. д.), зьяўляюцца адлюстраваньнем мясцовых паданьняў і легендаў.
Цытадэль — найболей важная і ўмацаваная частка крэпасьці, тут знаходзілася вязьніца, разьмяшчаліся камэндант і афіцэры гарнізону, захоўваўся арсэнал і казна[1].
Гарнізонны двор — выкарыстоўваўся для сталага жыцьця гарнізону[1].
Грамадзянскі двор нагадваў жылы ўмацаваны пункт, быў забудаваны аднапавярховымі дамамі і паўзямлянкамі, якія не захаваліся на сёньняшні дзень. На тэрыторыі двара зьбіралася насельніцтва гораду і навакольных вёсак падчас небясьпекі[1].
Партовы двор цягнуўся ўздоўж берагу, ягоная плошча 1,5 га. Тут на працягу карантыннага тэрміну (40 дзён) захоўваліся тавары, прывезеныя ў горад[1].