![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0c/Sluckaja_Fartecyja_Fuerstenhoff.jpg/640px-Sluckaja_Fartecyja_Fuerstenhoff.jpg&w=640&q=50)
Фартэцыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фартэцыя, цьвердзь (крэпасьць[lower-alpha 1], замак) — комплекс узаемазьвязаных і ўзаемадапаўняльных умацаваньняў бастыённага тыпу, прыстасаваных для ўжываньня вагняпальнай зброі.
Прапануецца аб’яднаць гэтую старонку з Замак |
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0c/Sluckaja_Fartecyja_Fuerstenhoff.jpg/640px-Sluckaja_Fartecyja_Fuerstenhoff.jpg)
Найлепшымі прыкладамі фартэцыяў на Беларусі зьяўляюцца комплексы бастыённых умацаваньняў Нясьвіжу, Слуцку, Быхава ці Менску, увогуле ж у XVII—XVIII стагодзьдзях шмат буйных і сярэдніх гарадоў Беларусі мелі падобныя бастыённыя ўмацаваньні.
Падвідамі ці асобнымі часткамі фартэцыяў можна лічыць бастыённыя замкі і форты.