From Wikipedia, the free encyclopedia
Курці́на (па-італьянску: cortina — завеса) — сярэдняя частка крапаснога бастыённага фронту, якая злучае флянкі сумежных бастыёнаў. Курціна звычайна зьяўлялася аб’ектам нападу пры аблозе, у ёй імкнуліся зрабіць прабоіну для штурму. Напрыканцы 16 стагодзьдзя перад курцінай сталі ўзводзіць адмысловую пабудову — равэлін, які прыкрываў курціну ад агню і ўскладняў напад. З гэтага часу напад стаў накіроўвацца на бастыён.
У больш раньнія часы курціны ўзводзіліся значна вышэйшыя; з вонкавага боку ўмацаваньня выкопвалі роў і часьцяком запаўнялі яго вадой.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.