Беларуска-пакістанскія дачыненьні
двухбаковыя міжнародныя дачыненьні Беларусі і Пакістану / From Wikipedia, the free encyclopedia
Белару́ска-пакіста́нскія дачыне́ньні — двухбаковыя міжнародныя дачыненьні Беларусі і Пакістану.
Беларусь |
Пакістан |
---|---|
Дыпляматычныя місіі | |
Амбасада Беларусі ў Пакістане |
Амбасада Пакістану ў Беларусі |
Амбасадары | |
Андрэй Мяцеліца | Саджад Хайдэр Хан |
На 2021 год Амбасада Беларусі ў Пакістане месьцілася на ўсходзе 1-га раёну Ісламабаду ў мікрараёне «Ф-6» па 4-й вуліцы (3-і квартал), д. 8. Амбасада працавала з панядзелка па пятніцу а 9:00—18:00[1]. Стаўка консульскага збору за выдачу візы складала 60 эўра. У адпаведнасьці зь 245-м артыкулам Падатковага кодэксу Беларусі ад консульскага збору за разгляд хадайніцтва аб выдачы візы вызваляліся іншаземцы ў веку да 14 гадоў[2]. Зь лістапада 2019 году ў Лагоры (правінцыя Панджаб) працаваў ганаровы консул Беларусі Валід Муштак[3].
Амбасада Пакістану ў Беларусі знаходзілася ў Цэнтральным раёне Менску па праспэкце Пераможцаў, д. 100[4]. Ад 31 студзеня 2021 году ўсе візы выдавалі праз партал анлайн[5]. Для грамадзянак і грамадзянаў Беларусі асабістая падарожніцкая віза ў Пакістан на тэрмін да 3-х месяцаў каштавала 35 даляраў ЗША[6].