Баўгарыца
From Wikipedia, the free encyclopedia
Баўга́рыца ці баўга́рская кіры́ліца (па-баўгарску: българска кирилица) у тыпаграфіцы — мадыфікацыя клясычнае кірыліцы з даданьнем да яе рысаў графэмаў лацінскага альфабэту. Распаўсюджана ў Баўгарыі, была створана ў 50-х гадох XX стагодзьдзя. Некаторыя аўтары лічаць яе «апошняй стадыяй разьвіцьця кірыліцы»[1][2].