Бартэр
рэчавы абмен / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ме́на (анг. barter — тавараабмен) — дамова абмену маёмасьці (тавар, паслуга) між бакамі без выкарыстаньня грошай.
Кожны з бакоў абавязуецца перадаць процілегламу боку ва ўласнасьць, поўнае гаспадараньне і кіраваньне адну маёмасьць узамен на іншую. Кожны бок адначасна лічыцца і прадаўцом і купцом[1]. Падлеглыя мене тавары лічацца раўнавартаснымі, а выдаткоўвае на іх перадачу і прыняцьце той бок, які нясе адпаведныя абавязкі. Калі тавары прызнаюцца нераўнавартаснымі, тады перадавальнік тавару па ніжэйшай цане мае аплаціць розьніцу ў цане непасрэдна да або пасьля перадачы тавару. Права ўласнасьці на тавары пераходзіць да бакоў адначасна пасьля іх перадачы абодвума бакамі. Пры адборы набытага тавару 3-й асобай на падставе, узьніклай да мены, прадавец абавязаны пакрыць пакупніку панесеныя страты[2].