Астрабіялёгія
галіна біялёгіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Астрабіялёгія, таксама экзабіялёгія, ксэналёгія — навука, прадметам якой зьяўляецца вывучэньне паходжаньня, эвалюцыі й распаўсюджаньня жыцьця ў Сусьвеце. Астрабіялёгія абапіраецца на навуковыя дасягненьні ў галіне фізыкі, астраноміі, біялёгіі, экалёгіі, плянэталёгіі, геаграфіі й геалёгіі для вывучэньня магчымасьці існаваньня жыцьця на іншых плянэтах[2][3]. У вырашэньні асобных задач астрабіялёгія цесна сутыкаецца з касьмічнай біялёгіяй і касьмічнай мэдыцынай, якія ўзьніклі ў сувязі з актыўным пранікненьнем чалавека ў касьмічную прастору. Астрабіялёгія ажыцьцяўляе пошук прыдатнага для жыцьця асяродзьдзя як у сонечнай сыстэме, так і за яе межамі, пошук доказаў перадбіятычнай хіміі, лябараторныя й практычныя дасьледаваньні паходжаньня й раньняга разьвіцьця жыцьця на Зямлі, а таксама дасьледаваньня магчымасьцяў жыцьця, у прыватнасьці, прыстасаваньня да складаных умоў на Зямлі й у космасе[4].
Астрабіялёгія | |
Навука | |
Экзабіялёгія Ксэналёгія | |
![]() Нуклійныя кісьлі могуць зьяўляцца не адзінымі біямалекуламі, здольнымі несьці жыцьцёвую інфармацыю[1]. | |
![]() Нуклійныя кісьлі могуць зьяўляцца не адзінымі біямалекуламі, здольнымі несьці жыцьцёвую інфармацыю[1]. | |
Зьвесткі | |
---|---|
Падкляса ад | біялёгія і астраномія |
Тэма | паходжаньне, эвалюцыя й распаўсюджаньне жыцьця ў Сусьвеце |
Прадмет вывучэньня | магчымасьць існаваньня жыцьця на іншых плянэтах |
Пэрыяд заснаваньня | XX стагодзьдзе |
Дапаможныя дысцыпліны | абапіраецца на навуковыя дасягненьні ў галіне фізыкі, астраноміі, біялёгіі, экалёгіі, плянэталёгіі, геаграфіі й геалёгіі |
Астрабіялёгія ў Вікісховішчы |