![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3f/View_from_National_Library_of_Belarus_12.jpg/640px-View_from_National_Library_of_Belarus_12.jpg&w=640&q=50)
Агат — электрамэханічны завод
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Ага́т — электрамэхані́чны заво́д» («Агат — ЭМЗ») — дзяржаўнае прамысловае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў сьнежні 1952 году ў якасьці заводу № 864.
![]() | |
Тып | адкрытае акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Дэвіз | Прафэсіяналізм, адказнасьць, выніковасьць |
Заснаваная | 1 сьнежня 1952 (71 год таму) |
Заснавальнікі | Міністэрства суднабудаўнічай прамысловасьці СССР |
Уласьнікі | Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь[1] |
Краіна | Беларусь |
Разьмяшчэньне | Менск |
Адрас | Першамайскі раён, Валгаградзкая вул., д. 6[2] |
Ключавыя фігуры | Мікалай Балігатаў, Зьміцер Якаўцоў[3] |
Галіна | прамысловасьць |
Прадукцыя | электраабсталяваньне, радыёрэлейныя станцыі, перасоўныя вузлы сувязі |
Абарачэньне | ![]() |
Апэрацыйны прыбытак | ![]() |
Чысты прыбытак | ![]() |
Лік супрацоўнікаў | 1000 (2019 г.) |
Матчына кампанія | «Агат — сыстэмы кіраваньня»[2] |
Даччыныя кампаніі | «Санаторый Лазурны» (Ждановічы, Менскі раён) |
Аўдытар | Аўдытарскі цэнтар «Эрудыт» |
Завод знаходзіцца ў Першамайскім раёне Менску па Валгаградзкай вуліцы, д. 6. Галаўная сядзіба месьціцца побач на праспэкце Незалежнасьці, д. 117, корп. 3[6]. На 2019 год прадпрыемства вырабляла для Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь і іншых вайсковых ведамстваў краіны: перасоўныя вузлы сувязі, радыёрэлейныя станцыі, 3 віды рухомых пунктаў кіраваньня — 1) летакамі, 2) радыёлякацыйнай ротай, 3) зэнітнай ракетнай брыгадай; машыны начальніка штаба дывізіёна, кантэйнэрныя фургоны адмысловага прызначэньня, рулявыя машынкі, кросавыя і цепларэгуляваныя шафы, унівэрсальныя мачты, вымяральныя спадарожнікавыя блёкі і аптычныя стойкавыя кросы. На прадпрыемстве працавалі прадстаўніцтвы Міністэрстваў абароны Беларусі і Расеі. Таксама «Агат — электрамэханічны завод» пастаўляў электратэхніку на машынабудаўнічыя прадпрыемствы Беларусі[7]: «Менскі аўтамабільны завод», «Менскі трактарны завод», «БелАЗ» (Жодзіна) і «Гомсельмаш». За мяжу пастаўкі ажыцьцяўляліся на 6 аўтазборачных прадпрыемстваў 4 краінаў Эўропы: у Вугоршчыну на «Хабі» (Кішкунгалаш, павет Бач-Кішкун), Польшчу на «Пронар» (Нарва, Падляскае ваяводзтва), Украіну на «Крамянчуцкі аўтамабільны завод» (Палтаўская вобласьць) і Расею на «КамАЗ» (Набярэжныя Чаўны, Татарстан), «Паўлаўскі аўтобус» (Ніжагародзкая вобласьць) і «Ўрал» (Міяс, Чалябінская вобласьць). На прадпрыемстве налічвалася 10 цэхоў: мэханічны, сьлясарна-каркасны, гальванічна-малярных пакрыцьцяў, зборачна-мантажны, інструмэнтальны, сродкаў мэханізацыі і аўтаматызацыі, рамонтна-мэханічны, электрычны, транспартны, сантэхнічных і вэнтыляцыйных сыстэмаў[8]. На 2019 на прадпрыемстве працавала 1000 чалавек, зь іх 728 пражывала ў 3 інтэрнатах заводу. Звыш 41% супрацоўнікаў мелі вышэйшую і сярэднюю спэцыяльную адукацыю. Моладзь складала звыш 30% працаўнікоў[9].