кампанія From Wikipedia, the free encyclopedia
«Белару́скі аўтамабі́льны заво́д» — беларускі вытворца буйной кар’ернай тэхнікі, заснаваны ў верасьні 1948 году ў Жодзіне (Менская вобласьць).
Тып | адкрытае акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Лістынг на біржы | БВФБ: 600038906 |
Дэвіз | Штодзённы рух наперад |
Заснаваная | 28 верасьня 1948 (76 гадоў таму) |
Заснавальнікі | Вярхоўны Савет Беларускай ССР |
Краіна | Беларусь |
Разьмяшчэньне | Жодзін (Менская вобласьць) |
Адрас | вул. 40 гадоў Кастрычніка, д. 4[1] |
Ключавыя фігуры | Пётар Пархомчык, Алег Сьцяпук, Аляксандар Ягораў[2] |
Галіна | прамысловасьць |
Прадукцыя | аліва, вагон, пагрузчык, прычэп, самазвал, цягач, шасі |
Абарачэньне | 979,906 млн рублёў (2018 год; $453,66 млн) |
Апэрацыйны прыбытак | 177,943 млн руб. (2018 год; $82,381 млн) |
Чысты прыбытак | 139,31 млн руб. (2018 год; $64,495 млн) |
Лік супрацоўнікаў | 13 082 (2019 год)[3] |
Матчына кампанія | Міністэрства прамысловасьці Рэспублікі Беларусь |
Даччыныя кампаніі | «Белджы» (Барысаўскі раён), «Кавліцмаш» (Пінск), «Магілёўскі аўтамабільны завод», ФК «Тарпэда-БелАЗ» |
Аўдытар | «Дэлойт і Туш» (Ангельшчына) |
На 2019 год ААТ «БелАЗ» вырабляла кар’ерныя самазвалы грузападымальнасьцю ад 30 да 450 тонаў, тэхніку для забесьпячэньня вытворчага цыклю ў кар’ерах, машыны для падземных працаў, бульдозэры, пагрузчыкі і аэрадромныя цягачы. Займаў звыш 30% сусьветнага рынку кар’ерных самазвалаў і зьяўляўся найбольшым іх вытворцам у сьвеце. Вырабляў 550 відаў кар’ерных самаходаў, якія пастаўляў у 80 краінаў[4]. Пагатоў звыш 50% паставак прыпадала на Расею[5]. Лік самаходаў, якія працавалі пад таварным знакам «БелАЗ», складаў каля 20 000[6]. Прадпрыемства валодала вучэльняй з 6 клясамі відэатрэнажораў, дзе двойчы на год навучалі аўтасьлесараў і кіроўцаў самазвалаў[7].
На 2019 год ААТ «БелАЗ» выпускала:
Спадарожна ААТ «БелАЗ» вырабляла:
На 2019 год ААТ «БелАЗ» мела ў складзе свайго холдынга 7 прадпрыемстваў Беларусі: ААТ «БелАЗ-Сэрвіс», ААТ «Завод прыбораў аўтаматычнага кантролю» (Ворша, Віцебская вобласьць), «Кавліцмаш» (Пінск, Берасьцейская вобласьць), ААТ «Кранавы завод» (Слуцак, 51% акцыяў), «Магілёўскі аўтамабільны завод», ЗАТ «Магілёўскі вагонабудаўнічы завод» і ААТ «Старадароскі мэханічны завод»[22], а таксама «Першамайскі» сельскагаспадарчы вытворчы комплекс у аграгарадку Слабада Смалявіцкага раёну[23].
Таксама ААТ «БелАЗ» валодала кантрольным пакетам акцыяў 17 прадпрыемстваў у 2 краінах Азіі, 1 краіне Паўднёвай Амэрыкі і 3 краінах Эўропы:
Спадарожна ААТ «БелАЗ» мела 3 сумесныя прадпрыемствы: ЗАТ «Белджы» у Барысаўскім раёне — 56,8% акцыяў, ТАА «Авік-БелАЗ кар’ерныя машыны» у Пэкіне (Кітай) — 50%, ТАА «БелАЗ-Энрыка здабывальнае абсталяваньне» у Мумбаі (Індыя). Урэшце ў Нямеччыне месьцілася залежнае ТАА «БелАЗ Эўропа» (Брэтэн, зямля Бадэн-Вюртэмбэрг), дзе доля складала 30%[3].
11 верасьня 1946 году Вярхоўны Савет Беларускай ССР ухваліў Пастанову № 137/308 аб будаўніцтве заводу тарфянога машынабудаваньня. У 1947 годзе завод пачалі будаваць каля чыгуначнай станцыі Жодзіна паводле распрацоўкі Белпрампраекту. У верасьні 1948 году адчынілі першыя заводзкія карпусы. У траўні 1950 году першым вырабам стала палі́вамыечная машына Д-298. У 1951 годзе прадпрыемства пераўтварылі ў завод дарожнага і мэліяратыўных машынаў «Дармаш». На ім пачалі выпускаць дарожныя каткі, сьнегаачышчальнікі і дрэнажныя машыны. У 1958 годзе прадпрыемства атрымала назву «Беларускі аўтамабільны завод» («БелАЗ»). Першым выпушчаным на заводзе самазвалам стаў 25-тонны «МАЗ-525». У 1960 годзе выпусьцілі 1000-ы самазвал гэтай мадэлі і пачалі вырабляць «МАЗ-530» грузападымальнасьцю 40 тонаў. У 1961-м вырабілі 27-тонны кар’ерны самазвал «МАЗ-540». У 1963-м распрацавалі «МАЗ-548», сэрыйную вытворчасьць якога пачалі ў 1965 годзе. У 1968 годзе за яго распрацоўку 11 супрацоўнікаў завода атрымалі Дзяржаўную прэмію СССР. Адначасна выпусьцілі самазвал «БелАЗ-549» падымальнасьцю 75 тонаў. У 1975 годзе «БелАЗ» увайшоў у склад вытворчага аб’яднаньня «БелаўтаМАЗ». У 1977-м выпусьцілі самазвал «БелАЗ-7519» падымальнасьцю 110 тонаў. У 1978-м пачалі выраб аэрадромных цягачоў для буксаваньня самалётаў вагой да 100 тонаў. У 1982 годзе выпусьцілі самазвал «БелАЗ-75211» падымальнасьцю 170 тонаў. У 1983-м сабралі 1000-ы «БелАЗ-549». У 1990-м вырабілі самазвал падымальнасьцю 280 тонаў. У 1993 годзе «БелАЗ» выпусьціў звыш 14 000 кар’ерных самазвалаў для горнаруднай і будаўнічай прамысловасьці. У 1994 годзе завод стаў самастойным прадпрыемствам і пачаў выпускаць 55-тонны «БелАЗ-7555» з аўтаматычнай каробкай перадачаў і гідрамэханічнай трансьмісіяй. У 1995 годзе «БелАЗ» пераважна вырабляў кар’ерныя самазвалы падымальнасьцю 30, 42, 80, 120, 180 і 200 тонаў, а таксама шклавозы і аэрадромныя цягачы[24].
У 1996 годзе на «БелАЗе», які стаў вытворчым аб’яднаньнем (ВА), выпусьцілі 130-тоньнік «БелАЗ-75131» з электрамэханічнай трансьмісіяй. У 2001 годзе кіраўнік «БелАЗа» Павал Марыеў атрымаў званьне героя Беларусі. У 2004-м у склад ВА «БелАЗ» увайшоў «Магілёўскі аўтамабільны завод» («МаАЗ»). У 2005 годзе выпусьцілі 320-тоньнік «БелАЗ-75600». У 2007-м у склад ВА «БелАЗ» увайшло УП «Старадароскі мэханічны завод». У 2009-м далучылі ЗАТ «Магілёўскі вагонабудаўнічы завод»[25]. На 2009 год «БелАЗ» налічваў 12 000 супрацоўнікаў[26]. 29 сьнежня 2009 году Дзяржаўны камітэт па маёмасьці Рэспублікі Беларусь зацьвердзіў Загад № 355 аб пераўтварэньні ўнітарнага прадпрыемства «БелАЗ» у адкрытае акцыянэрнае таварыства (ААТ). 28 студзеня 2010 году «БелАЗ» атрымаў улік у якасьці ААТ. У 2009 годзе ў Карагандзе (Казахстан) стварылі сумеснае прадпрыемства «КазБелАЗ» для вырабу кар’ерных самазвалаў[27]. У 2010 годзе выручка «БелАЗа» склала 2 009,2 млрд рублёў ($671,1 млн), апэрацыйны прыбытак — 353,7 млрд руб. ($118,2 млн), чысты прыбытак — 217,3 млрд руб. (72,6 млн). У 2010 годзе «БелАЗ» 360-тоньнік «БелАЗ-75601». У 2011 годзе «БелАЗ» улучыў у свой холдынг пінскі завод «Кавліцмаш» (Берасьцейская вобласьць) і заняў 33% сусьветнага рынку вялікагрузных аўтамабіляў[28]. 18 верасьня 2012 году Міністэрства прамысловасьці Рэспублікі Беларусь зацьведзіла Загад № 671 аб пераўтварэньні ВА «БелАЗ» у холдынг. 25 верасьня 2012 году Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь улучыла яго за № 52 у Дзяржаўны рэестар холдынгаў[3].
Цягам 2012 году да холдынга далучылі ААТ «Слуцкі завод пад’ёмна-транспартнага абсталяваньня». У 2012 годзе «БелАЗ» паставіў каля 70% вырабаў у Расею. Яшчэ 239 самазвалаў або 14% вырабаў паставілі ў краіны Сярэдняй Азіі і Ўкраіну. Пагатоў пастаўкі ва Ўзбэкістан вырасьлі 3-кратна да 92 кар’ерных самазвалаў. Зь іх 49 паставілі на «Наваійскі горна-мэталюргічны камбінат». У Казахстан паставілі вырабы на $26,6 млн. На кастрычнік 2013 году прадпрыемствы Расеі выкарыстоўвалі каля 10 0000 самазвалаў «БелАЗ». Для іх рамонту ў Расеі працавала некалькі павераных майстэрняў. Найбольшымі пакупнікамі ў Расеі былі: ААТ «Кузбасразрэзвугаль» (Кемерава), «Сібірскі дзелавы саюз(ru)» (Кемерава), «Мечал» (Масква), «Сібірская вугальная энэргетычная кампанія» (Масква), «Поўначсталь» (Чарапавец, Валагодзкая вобласьць) і «Расейскі вугаль» (Масква). Пагатоў «Лебядзінскі горнаўзбагачальны камбінат» (Губкін) у Белгародзкай вобласьці выкарыстоўваў звыш 30 самазвалаў «БелАЗ-75131» падымальнасьцю па 130 тонаў. На 180 прадпрыемствах Украіны выкарыстоўвалі звыш 2000 самазвалаў «БелАЗ» грузападымальнасьцю 30—130 тонаў. Найбольшымі пакупнікамі ва Ўкраіне былі 4 жалезарудныя горнаўзбагачальныя камбінаты ў Крывым Рогу (Днепрапятроўская вобласьць): Інгулецкі(uk), Паўночны, Цэнтральны і Паўднёвы. У Казахстане працавала 845 самазвалаў «БелАЗ» падымальнасьцю ад 30 да 220 тонаў. Найбольшымі пакупнікамі ў Казахстане былі: «Казахмыс»(be) (Караганда), «Эўразійская карпарацыя прыродных рэсурсаў» (Астана), «Казхром» (Актабе), АТ «Казцынк» (Аскемен) і ТАА «Волат-Камір». 25 верасьня 2013 году «БелАЗ» выпусьціў наймагутнейшы ў сьвеце самазвал «БелАЗ-75710» грузападымальнасьцю 450 тонаў, які патрапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса. Да канца 2013 году 4 такія кар’ерныя самазвалы паставілі ў Кузьнецкі вугальны басэйн(ru) Расеі (Кемераўская вобласьць)[27].
8 кастрычніка 2013 году адчынілі новы корпус звышцяжкіх машынаў. У 2014-м выпусьцілі 5000-ы «БелАЗ-7547» падымальнасьцю 45 тонаў[29]. На пачатку 2015 году на выпрабаваньнях прадставілі бесьпілётны кар’ерны самазвал «БелАЗ-75131» грузападымальнасьцю 130 тонаў, які рухаўся па зададзеным маршруце пры дапамозе Глябальнай сыстэмы пазыцыяваньня (ГСП)[30]. У сьнежні 2015 году ўвялі ў дзеяньне новую фарбавальню для дэталяў самазвалаў, якую вырабіла італьянскае АТ «Імэль» (Кадройпа, рэгіён Фрыўлі-Вэнэцыя-Джулія). 29 красавіка 2015 году выпусьцілі 1000-ы «БелАЗ-7530» падымальнасьцю 220 тонаў. 23 верасьня 2016 году запусьцілі новы корпус аддзелкі. У 2019 годзе да холдынга далучылі ААТ «Завод прыбораў аўтаматычнага кантролю» (Ворша, Віцебская вобласьць)[29]. 28 сьнежня 2021 году на выпрабавальным палігоне прадставілі ў працы электрасамазвал «БелАЗ-7558Е» грузападымальнасьцю 90 тонаў на цягавых акумулятарных батарэях[31].
21 чэрвеня 2021 году аўтамабільны завод быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу як «крыніца значных даходаў для рэжыму Лукашэнкі» й адказны за рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасьці[33][34]. У сваім рашэньні Эўрапейская рада(be) пазначыла, што ААТ дала свае памяшканьні й абсталяваньне для правядзеньня палітычнай акцыі ў падтрымку рэжыму, а супрацоўнікаў, якія ўдзельнічалі ў забастоўках і мірных акцыях пратэсту, палохала і пагражала ім звальненьнямі, напрыклад, група людзей была зачыненая ў памяшканьні, каб не дапусьціць яе далучэньня да іншых удзельнікаў акцыі, у той час як кіраўніцтва кампаніі прадставіла СМІ забастоўку як працоўны сход[33]. Таксама завод ў свае санкцыйныя сьпісы ўключылі Канада[35][36], Швайцарыя[37][38]. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[39].
24 сакавіка 2023 году Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло абмежавальныя меры супраць Беларускага аўтамабільнага заводу ды ягонага дырэктара Сяргея Нікіфаровіча[40]. 12 мая 2023 году Украіна ўвяла санкцыі супраць «БелАЗу», «БелАЗ-сэрвісу», Старадароскага мэханічнага заводу, «Кузьлітмашу», Магілёўскага вагонабудаўнічага заводу[41].
У адказ на санкцыі сваё супрацоўніцтва з ААТ «БелАЗ» спынілі «Rolls-Royce plc(uk)», «Becker Group» і яго дыстрыбутар «Geramatic OY», «Danfoss(pl)», «Liebherr(uk)», «Yokohama Rubber Company(uk)»[42][43].
Паводле сумеснага журналісцкага расследаваньня OCCRP, Беларускага расьсьледавальніцкага цэнтру(be) і Siena, пасьля ўвядзеньня эўрапейскіх санкцый супраць БелАЗу экспарт яго прадукцыі ў Чылі праводзіўся празь беларускую лагістычную фірму, якая кантралюецца грамадзянінам Летувы[44].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.