![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/da/Wgretz.jpg/640px-Wgretz.jpg&w=640&q=50)
Ўэйн Грэцкі
канадзкі хакеіст, трэнэр / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ўэйн Ду́глас Грэ́цкі (па-ангельску: Wayne Douglas Gretzky; 26 студзеня 1961, Брэнтфард, Антарыё, Канада) — канадзкі хакеіст, цэнтральны нападнік. Адзін з самых вядомых спартоўцаў XX стагодзьдзя. У 1978—1988 гг. выступаў за клюб «Эдмантан Ойлерз», зь якім чатыры разы выйграваў Кубак Стэнлі. У Нацыянальнай хакейнай лізе, дзе Грэцкі атрымаў мянушку «Вялікі», ён усталяваў 61 рэкорд і неаднаразова заваёўваў індывідуальныя прызы Лігі (уключаючы 9 прызоў самому каштоўнаму гульцу і 10 — лепшаму бамбардзіру сэзону). Быў у ліку 5 спартоўцаў, якія запалілі агонь Алімпіяды-2010 у Ванкувэры. Увайшоў у сымбалічную зборную стагодзьдзя «Centennial All-Star Team» Міжнароднай фэдэрацыі хакею з шайбай.
Хуткія факты Ўэйн Грэцкі ...
Ўэйн Грэцкі | ||
---|---|---|
![]() | ||
Рост | 183 см | |
Вага | 83 кг | |
Пазыцыя | цэнтравы | |
Кідок/Ловы | левы | |
Грамадзянства | ![]() | |
Дата нараджэньня | 21 студзеня 1961 (63 гады) | |
Месца нараджэньня | ![]() | |
Выступаў за | СХА Індыянапаліс Рэйсэрз Эдмантан Ойлерз НХЛ Эдмантан Ойлерз Лос-Анджэлес Кінгс Сэнт-Луіс Блюз Нью-Ёрк Рэйнджэрз | |
Нацыянальная зборная | ![]() | |
Гульнявая кар’ера | 1978—1999 | |
Заля славы — 1999 | ||
Вэб-старонка | www.gretzky.com |
Закрыць