From Wikipedia, the free encyclopedia
Эдмантан Ойлерз (па-ангельску: Edmonton Oilers) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе (НХЛ). Клюб месьціцца ў горадзе Эдмантан, правінцыя Албэрта, Канада. Клюб паўстаў у 1971 годзе і быў адным з дванаццаці стваральнікаў Сусьветнай хакейнай асацыяцыі (СХА). Ужо ў 1979 годзе па збанкрутаваньні лігі каманда далучылася да НХЛ, дзе пяць разоў выйгравала Кубак Стэнлі. Гэтыя перамогі пераважна прыпалі на 1980-я гады. Важным хакеістам таго часу быў канадзец зь беларускімі каранямі Ўэйн Грэцкі.
Эдмантан Ойлерз | |
Дывізіён | Ціхаакіянскі |
---|---|
Канфэрэнцыя | Заходняя |
Краіна | Канада |
Горад | Эдмантан, Албэрта |
Заснаваны | 1972 |
Стадыён | Rexall Place |
Колеры |
сіні, аранжавы і белы |
Гісторыя |
Ранейшыя назвы:
|
Афіцыйны сайт | nhl.com/oilers |
Акрамя «Ойлерз» у канадзкім штаце Албэрта базуецца яшчэ адна франшыза НХЛ, вядомая як «Калгары Флэймз». Праз геаграфічную блізкасьць паміж клюбамі маецца суперніцтва, якое мае назву Бітва за Алэбурту[1].
«Эдмантан Ойлерз» паўстаў 1 лістапада 1971 году як першая франшыза навастворанай Сусьветнай хакейнай асацыяцыі (СХА). Першымі ўладальнікамі клюбу Біл Гантэр і ягоны партнэр доктар Чарлз Алард[2]. Гантэр таксама валодаў юніёрскім клюбам «Эдмантан Ойл Кінгс»[3] і заснаваў Канадзкую галоўную юніёрскую хакейную лігу, якая цяпер вядомая як Заходняя хакейная ліга[3]. Гантэр спачатку жадаў стварыць клюб дзеля ўдзелу ў Нацыянальнай хакейнай лігі (НХЛ), але кіраўніцтва НХЛ адмовіла яму ў франшызе. Менавіта таму сябе прадпрымальнік пастанавіў запачаткаваць новую лігу, як канкурэнта НХЛ. Новы клюб атрымаў назву «Эдмантан Ойлерз», бо такой мянушкай за звычай менавалі ягоны юніёрскі клюб у 1950-х і 1960-х гадах[4]. Гантэр ня толькі быў уладальнікам «Ойлер» але часам і трэнаваў яго ў некаторыя сэзоны 1970-х гадоў.
Пасьля таго, як наваствораны клюб «Калгары Бронкас», які меўся гуляць у СХА, перад пачаткам сэзону лігі быў вымушаны пераехаць у Кліўлэнд. У адказ «Эдмантан Ойлерз» зьмяніла назву на «Албэрта Ойлерз», бо плянавала гуляць свае хатнія матчы ў Эдмантане і Калгары. Невядома чаму клюб пайшоў на такі крок. Існуюць меркаваньні, што гэты было зроблена зь фінансавых чыньнікаў, альбо каб захаваць магчымасьць вярнуць калі-небудзь СХА ў горад. Аднак, пляны ня спраўдзіліся, і «нафтавікі» ўсе свае хатнія матчы згулялі на арэне Эдмантан-Гардэнз, пасьля чаго вярнуліся да пачатковай назвы «Эдмантан Ойлерз»[5]. Эдмантанцкі клюб перамог ва ўступным матчы СХА супраць «Атавы Нэшналз» зь лікам 7:4[6].
«Ойлерз» прыцягваў прыхільнікаў такімі гульцамі, як то абаронцам і капітанам Элам Гамілтанам, брамнікам Дэйвам Драйдэнам і нападнікамі Блэрам Макдональдам і Білам Флэтам. У 1976 годзе да шэрагаў каманды далучыўся нападнік Глен Сатэр[7]. За «Ойлерз» ён згуляў толькі адзін сэзон, але апасьля быў прызначаны трэнэрам. Цягам наступных 23 гадоў Сатэр працаваў у структуры клюбу[8]. Не зважаючы на тое, што гульнявыя вынікі клюбу былі пасярэднікі большую частку часу выступаў у СХА, але гэта быў даволі стабільны і наведвальны клюб паводле стандартаў лігі. У 1976 годзе Гантэр і Алард прадалі франшызу ванкувэрскаму бізнэсоўцу Нэлсану Скальбаніі[9] У хуткім часе Скальбанія прыцягнуў мясцовага прадпрымальніка Пітэра Поклінгтана ў якасьці партнэра, а потым прадаў яму ўсю сваю долю ў наступным годзе. У 1978 годзе «Ойлерз» згулялі свой найлепшы сэзон у СХА, дзякуючы таму, што Поклінгтан запрасіў у каманду Ўэйна Грэцкі[10], а з былого клюбу Скальбаніі «Індыянапаліс Рэйсэрз» да каманды далучыліся брамнік Эдзі Міё і форвард Пітэр Дрыскал[11]. Тым ня менш, эдмандцы ня здолелі здабыць перамогу ў лізе, зьведаўшы паразу ад «Вініпэг Джэтс». Гулец «нафтавікоў» Дэйв Сэмэнка закінуў апошнюю шайбу ў гісторыі СХА.
У сэзоне 1979—1980 гадоў адразу чатыры клюбы з СХА далучыліся да НХЛ. Акрамя «Эдмантану Ойлерз» імі былі «Гартфард Ўэйлерз», «Квэбэк Нордыкс» і «Вініпэг Джэтс». Згодна з дамовамі аб далучэньня да лігі «Ойлерз» страцілі амаль усіх сваіх гульцоў, бо клюб меў захаваць толькі двух сваіх брамнікаў і двух палявых гульцоў[12], астатнія хакеісты мусілі прайсьці праз драфт. Ўэйн Грэцкі меў быць пераабраны цераз звычайны драфт НХЛ, але Поклінгтан здолеў захаваць хакеіста, склаўшы зь ім 21-гадовы працоўны кантракт[13].
Паводле стану на 4 кастрычніка 2024 году
Брамнікі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
30 | Кэлвін Пікард | 15.04.1992 | 35 | Аліўе Радрыг | 06.07.2000 | ||
74 | Ст’юарт Скінэр | 01.11.1998 | |||||
Абаронцы | |||||||
2 | Эван Бушар | 20.10.1999 | 14 | Матыяс Экгольм | 24.05.1990 | ||
25 | Дарнэл Нэрз | 04.02.1995 | 27 | Брэт Кулак | 06.01.1994 | ||
44 | Джош Браўн | 21.01.1994 | 49 | Тай Эмбэрсан | 23.05.2000 | ||
51 | Трой Стэчэр | 07.04.1994 | |||||
Нападнікі | |||||||
8 | Дрэйк Каджула | 20.06.1994 | 10 | Дэрэк Райн | 29.12.1986 | ||
13 | Матыяс Янмарк | 08.12.1992 | 18 | Зак Гайман | 09.06.1992 | ||
19 | Адам Энрык | 06.02.1990 | 28 | Конар Браўн | 14.01.1994 | ||
29 | Леан Драйзайтль | 27.10.1995 | 33 | Віктар Арвідсан | 08.04.1993 | ||
48 | Ноа Фільп | 31.08.1998 | 53 | Джэф Скінэр | 16.05.1992 | ||
62 | Рафаэль Лявуа | 25.09.2000 | 90 | Коры Пэры | 16.05.1985 | ||
92 | Васіль Падколзін | 24.06.2001 | 93 | Раян Ньюджэнт-Гопкінз | 12.04.1993 | ||
97 | Конар Макдэйвід | 13.01.1997 |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.