Іказьнь (вёска)
вёска ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Іка́зьнь[1] — вёска ў Беларусі, на беразе возера Іказьні. Уваходзіць у склад Цяцеркаўскага сельсавету Браслаўскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 295 чалавек. Знаходзіцца за 15 км на ўсход ад Браслава, за 31 км ад чыгуначнай станцыі Мёры, на аўтамабільнай дарозе Браслаў — Мёры.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Іказьнь.
Хуткія факты
Іказьнь лац. Ikaźń | |
Панарама: налева возера Іказьнь, направа вежы касьцёла Божага Цела | |
Першыя згадкі: | 1499 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Браслаўскі |
Сельсавет: | Цяцеркаўскі |
Вышыня: | 167 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 295 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2153 |
Паштовы індэкс: | 211971 |
СААТА: | 2208892096 |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°37′18″ пн. ш. 27°15′31″ у. д. |
± Іказьнь Іказьнь | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Закрыць
Іказьнь — даўняе мястэчка гістарычнай Браслаўшчыны (частка Віленшчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага.