From Wikipedia, the free encyclopedia
Іказьнь — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Друйкі. Знаходзіцца ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці, за 14 км на ўсход ад Браслава. Належыць да групы Абстэрнаўскіх азёр. Плошча паверхні возера 2,38 км². Даўжыня 2,97 км, найбольшая шырыня 0,8 км. Найбольшая глыбіня дасягае 8,4 м, сярэдняя складае 3,3 м. Аб’ём вады 7,94 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 12,7 км.
Возера
Іказьнь
Іказьнь | |||||||||||||||||||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
На заходнім беразе возера стаіць гістарычнае мястэчка Іказьнь.
Катлавіна складанага тыпу, выцягнутая з захаду на ўсход. Схілы маюць вышыню 12—15 мэтраў. У верхняй частцы разараныя, на паўднёвым усходзе — парослыя лесам. Берагі нізкія, абразійныя, знаходзяцца пад хмызьняком. У паўночна-заходняй затоцы берагі сплавінныя. Мелкаводзьдзе пясковае і пяскова-галькавае. На глыбінях дно высьцілаецца сапрапэлем.
На возеры знаходзяцца 2 выспы, агульная плошча якіх складае 0,012 км².
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. На паўночным захадзе выцякае рака Усьвіца, якая злучае вадаём з возерам Дрывятамі. Упадаюць мэліярацыйныя каналы.
Зарастае слаба. Шырыня прыбярэжнай паласы надводнай расьліннасьці не перавышае 10 мэтраў, месцамі яе ўвогуле няма.
Уздоўж берагоў расьце трысьнёг і чарот.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, карась, верхаводка, лінь, краснапёрка ды іншыя віды рыбаў[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.