Ігнаці Завіша
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ігна́ці Заві́ша (каля 1690 — 16 жніўня 1738) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Мечнік (з 1730) і падкаморы вялікі літоўскі (з 1734), маршалак надворны літоўскі (з 1736); генэрал-маёр літоўскай кавалерыі.
Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Ігнаці Завіша. Невядомы мастак, 1732 | |
Герб «Лебедзь» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1690 |
Памёр | 16 жніўня 1738 |
Род | Завішы |
Бацькі | Крыштап Станіслаў Завіша Тэрэза з Тышкевічаў |
Жонка | Марцыбэла з Агінскіх |
Дзейнасьць | дыплямат, дзяржаўны дзяяч |
Закрыць
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Завіша (неадназначнасьць).
Трымаў Менскае, Чачэрскае, Хаславіцкае, Сумілішкаўкае і Інтурскае староствы[1]. Граф на Бакштах, Бярдычаве і Завішыне. Кавалер ордэна Белага арла (1734)[2].