![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/36/Franciszkanie_Iwieniec_fc14.jpg/640px-Franciszkanie_Iwieniec_fc14.jpg&w=640&q=50)
Івянец
мястэчка ў Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Івяне́ц — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Волме. Цэнтар сельсавету Валожынскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 4214 чалавек[2]. Знаходзіцца за 31 км ад Валожына, за 40 км ад чыгуначнай станцыі Койданава (лінія Менск — Баранавічы). Аўтамабільныя дарогі на Менск, Койданаў, Стоўпцы, Наваградак.
Івянец лац. Ivianiec | |||||
![]() Сымбаль мястэчка — «Белы касьцёл» | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | XIV ст. | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Менская | ||||
Раён: | Валожынскі | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва: | 4214 чал. (2018)[2] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1772 | ||||
Паштовы індэкс: | 222370 | ||||
СААТА: | 6220554000 | ||||
Нумарны знак: | 5 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°53′24″ пн. ш. 26°44′29″ у. д. | ||||
Івянец на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Івянец ![]() ![]() Івянец | |||||
![]() |
Івянец — даўняе мястэчка, колішняя сталіца графства на гістарычнай Меншчыне, якому ўпершыню ў краіне распрацавалі зямельную сымболіку[3]. Да нашага часу тут захаваўся комплекс кляштару францішканаў з касьцёлам Сьвятога Міхала Арханёла («Белым касьцёлам») у стылі віленскага барока, помнік архітэктуры XVIII ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, разбудаваны з гатычнага збора ў стылі віленскага барока, помнік архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў, зруйнаваны расейскімі ўладамі.