Прадзюсар
пералік значэнняў у Вікіпедыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Прадзюсар (англ.: producer; ад лац.: producere[1]) — чалавек у індустрыі забавак, які рэгулюе (або дапамагае рэгуляваць) фінансавыя, адміністрацыйныя, тэхналагічныя або юрыдычныя аспекты, а таксама рэгулюе рэпертуарную палітыку пры выкананні якога-небудзь праекта ў вобласці культуры.
Адрозніваюць:
- Тэатральны прадзюсар
- Музычны прадзюсар (існуе таксама прадзюсар запісу або саўнд-трэка («sound producer»))
- Прадзюсар гульні (у індустрыі камп’ютарных гульняў)
- Прадзюсар фільма або Тэлевізійны прадзюсар, якія могуць падпадзяляцца на:
- Асацыяваны прадзюсар — выконвае абмежаваныя прадзюсарскія функцыі пад кіраўніцтвам прадзюсара.
- Каардынуючы прадзюсар — каардынуе працу некалькіх прадзюсараў.
- Супрадзюсар — выконвае функцыі прадзюсара разам з астатнімі супрадзюсарамі ў камандзе.
- Выканаўчы прадзюсар — кантралюе працу іншых прадзюсараў; часам ініцыюе вытворчасць, але звычайна кантралюе творчыя і дзелавыя аспекты вытворчасці (пакідаючы вядомую меру творчасці за рэжысёрам).
- Лінейны прадзюсар — кіруе працай персанала, рэгулюе тэхналагічныя пытанні, бюджэт, графік працы і не ўмешваецца ў творчы працэс.
- Генеральны прадзюсар — інспектуе (звычайна пад кіраўніцтвам выканаўчага прадзюсара) працу іншых прадзюсараў.