Музычны прадзюсар
кіраўнік вытворчасцю музыкі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Музычны прадзюсар — асоба, адказная за нагляд і распрацоўку кампазіцый (так званы "прадакшн") музычнага выканаўцы. У абавязкі прадзюсара ўваходзяць збор ідэй для праекта, выбар песень і музыкаў, настаўніцтва выканаўцы і музыкаў па працы ў музычнай студыі, кантроль за запісам і звядзеннем кампазіцый. Акрамя гэтага, прадзюсары часта прымаюць на сябе абавязкі прадпрымальнікаў. Напрыклад, адказнасць за бюджэт, працоўны расклад выканаўцы, дагаворы і перамовы.
У індустрыі гуказапісу існуе два выгляду прадзюсараў: выканаўчы прадзюсар і музычны прадзюсар. Выканаўчы прадзюсар адказвае за фінансаванне праекта, у той час як музычны прадзюсар адказвае за стварэнне музыкі.
Часам музычнага прадзюсара блытаюць з музычным мэнэджэрам.
Яшчэ часта (асабліва на пост-савецкай прасторы) музычнага прадзюсара блытаюць з інвестарам або спонсарам, што таксама з'яўляецца памылковым меркаваннем. Музычны прадзюсар (англ. producer – музычны вытворца, вытворца) – спецыяліст, які адказвае ў першую чаргу за вытворчасць музычнага матэрыялу, другараднай задачай музычнага прадзюсара з'яўляецца кіраўніцтва музычным праектам (адміністрацыйныя функцыі).