Казка казак
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Казка.
«Ка́зка ка́зак» (руск.: Сказка сказок) — савецкі мультыплікацыйны фільм Юрыя Нарштэйна, зняты ў 1979 годзе[1]. У стужцы, пабудаванай як заблытаны лабірынт памяці, пераплецены мінулае і будучыня, фантазія і рэчаіснасць, дзіцячыя ўражанні і разважанні сталага чалавека. Па сваёй паэтыцы, а таксама выкарыстоўваемым тэхнічным прыёмам «Казка казак» блізкая да карцін Андрэя Арсеньевіча Таркоўскага, графікі Пабла Пікаса, японскага жывапісу. Фільм удастоены шматлікіх кінаўзнагарод.
Хуткія факты Казка казак, Іншыя назвы ...
Казка казак | |
---|---|
руск.: Сказка сказок | |
Іншыя назвы | англ.: Tale of Tales |
Тып мультфільма | маляваны, перакладкі |
Жанр | фантазія[d] |
Рэжысёры | |
Аўтары сцэнарыя | |
Мастак-пастаноўшчык | Франчэска Ярбусава |
Ролі агучвалі | Аляксандр Калягін |
Кампазітары | |
Мультыплікатары | Юрый Нарштэйн |
Студыя | Кінастудыя «Саюзмультфільм» |
Краіна | СССР |
Працягласць | 29 хв. 3 сек. |
Прэм’ера | 5 студзеня 1979 года |
IMDb | ID 0079986 |
Закрыць