Вольфганг Амадэй Моцарт
аўстрыйскі кампазітар і музыкант-віртуоз / From Wikipedia, the free encyclopedia
Вольфганг Амадэй Моцарт, поўнае імя Іага́н Хрызасто́м Во́льфганг Тэафіл Моцарт, (ням.: Joannes Chrysostomus Wolfgang Theophilus Mozart [ˈvɔlfɡaŋ amaˈdeus ˈmoːtsaʁt], 27 студзеня 1756, Зальцбург — 5 снежня 1791, Вена) — аўстрыйскі кампазітар і музыкант-віртуоз[en]. Адзін з самых папулярных класічных кампазітараў, зрабіў вялікі ўплыў на сусветную музычную культуру. Паводле сведчанняў сучаснікаў, Моцарт меў фенаменальны музычны слых, памяць і здольнасць да імправізацыі. Наймаладзейшы член[К 1] Балонскай філарманічнай акадэміі[ru] (з 1770 года) за ўсю яе гісторыю, а таксама самы малады кавалер ордэна Залатой шпоры[en] (1770).
Вольфганг Амадэй Моцарт | |
---|---|
ням.: Johann Chrysostomos Wolfgang Gottlieb Mozart | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 27 студзеня 1756(1756-01-27)[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 снежня 1791(1791-12-05)[1][2][…] (35 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Бацька | Леапольд Моцарт[5] |
Маці | Ганна Марыя Моцарт |
Жонка | Канстанцыя Моцарт[d] |
Дзеці | Карл Томас Моцарт[d] і Франц Ксавер Вольфганг Моцарт |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Johann Schobert[d], Іаган Крысціян Бах, Леапольд Моцарт і Giovanni Battista Martini[d] |
Прафесіі | кампазітар, музычны педагог, піяніст, музыкант, арганіст, скрыпач |
Інструменты | арган[d], клавікорд, клавесін, фортэпіяна[d], скрыпка, альт, фартэпіяна і арган |
Жанры | музыка класіцызму[d], сардана, камерная музыка, опера і сімфонія |
Выхаванцы | Іаган Непамук Гумель, Franz Xaver Süssmayr[d], Barbara Ployer[d], Thomas Attwood[d] і Ignaz von Seyfried[d] |
Узнагароды | |
Аўтограф | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
У адрозненне ад шмат якіх кампазітараў XVIII стагоддзя, Моцарт не проста працаваў ува ўсіх музычных формах свайго часу, але і дасягнуў у іх вялікага поспеху. Многія яго творы прызнаны шэдэўрамі сімфанічнай, канцэртнай, камернай, опернай і харавой музыкі. Разам з Гайднам і Бетховенам належыць да найбольш значных прадстаўнікоў Венскай класічнай школы[ru][6]. Біяграфія Моцарта (асабліва акалічнасці яго ранняй смерці[ru]) была аб’ектам спекуляцый і спрэчак, паслужыла асновай мастацкіх выдумак і «міфаў».