Эзатэрыка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эзатэрызм (ад старажытнагрэцкага слова ἐσωτερικός — унутраны) — сукупнасьць ведаў, зьвестак, якія не даступныя нясьведаючым у містыцы, асобым ўспрыманьні сьвету й рэальнасьці, адлюстроўваецца ў «псыхадухоўных практыках». Эзатэрыка вывучае элемэнты сьветапогляду, займаецца спробамі адшукаць сябе й часта мяжуе зь філязофіяй, часта абапіраецца на псыхалягічны стан чалавека й псыхалёгію[1]. У нейкай меры эзатэрыка можа дапамагаць людзям прыйсьці да стану прасьветленасьці й спакою[2]. Але нельга не адзначыць, што такія «псыхадухоўныя практыкі» могуць сапсаваць стан чалавека, нават у псыхічным пляне.
Традыцыйная псыхалёгія не прызнае эзатэрыку. Таксама вельмі часта яе адносяць да сьпісу псэўданавук[3].
Веды, якія атрымалі падчас эзатэрычныга попыту й практык, не прызнаюцца навукамі, пакуль у гэтым ня знойдзецца навуковага пацьверджаньня[4].
Пра эзатэрыку казалі яшчэ старадаўнія навукоўцы, як прыклад: Арыстотэль, Пітагор, Плятон і йншыя. Яна шматлікая й распаўсюджаная ва ўсім сьвеце, і падзяляецца на шэраг тайных антынавуковых вучэньняў: акультызм, альхімія, антрапасофія, астралёгія, ваджраяна, гнастыцызм, ёга, кабала, тэасофія, масонства, магія, мандэялізм, суфізм і йншыя[5].
Некаторыя мовазнаўцы й эзатэрыкаведы вызначаюць, што рэлігія — гэта абмежаванае ўяўленьне пра эзатэрыку, якое адлюстроўваецца ў абрадах, цырымоніях, рытуалах і йнш. У гэтым ёсьць сэнс, бо й рэлігія, і эзатэрыка абапіраюцца на філязофію, традыцыі, псыхалёгію й інш[5].