Рэлігія
сукупнасьць вераваньняў і традыцыяў грамады, супольнасьці / From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэлі́гія (ад лац. religare — «быць злучаным з чымсьці») — сыстэма вераваньняў, заснаваная на тым, што чалавек адчувае нейкую сувязь з «чымсьці» альбо з «кімсьці» вышэйшым. «Штосьці» можа ня мець дакладнага азначэньня сілаю (духі прыроды, вышэйшы розум). «Хтосьці» — гэта нейкая нематэрыяльная асоба (Бог, Элагім, Яхвэ, Саваоф, Ягова, Алаг, Буда, Крышна, Кандзі).