Сурынам
сувэрэнная дзяржава ў Паўночнай Амэрыцы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сурына́м (па-нідэрляндзку: Suriname), афіцыйна Рэспу́бліка Сурына́му (нід. Republiek Suriname) — краіна ў паўднёва-ўсходняй частцы Паўднёвай Амэрыкі. На поўначы мае выхад да Атлянтычнага акіяну, на ўсходзе мяжуе з Францускай Гвіянай, на захадзе з Гаянай, на поўдні — з Бразыліяй. Найменшая сувэрэнная дзяржава Паўднёвай Амэрыкі плошчай меней за 165 тыс. км²[lower-alpha 1]. Насельніцтва — 576 тыс. чал. (2018). Найбуйнейшы горад — сталіца Парамарыба.
Сурынам Republiek van Suriname | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: 'Justitia — Pietas — Fides («Справядлівасьць — абавязак — адданасьць») | |||||
Дзяржаўны гімн: «God zij met ons Suriname» | |||||
Афіцыйная мова | нідэрляндзкая | ||||
Сталіца | Парамарыба | ||||
Найбуйнейшы горад | Парамарыба | ||||
Форма кіраваньня Прэзыдэнт |
унітарная рэспубліка Чан Сантохі | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
90-е месца ў сьвеце 163 821 км² 1,1 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2012) • шчыльнасьць |
171-е месца ў сьвеце 541 638 2,9/км² | ||||
Этнічны склад | |||||
Канфэсійны склад |
| ||||
СУП • агульны (2019) • на душу насельніцтва |
Сьпіс краінаў паводле СУП $4,110 млрд $6881 | ||||
Валюта | Сурынамскі даляр (SRD) | ||||
Часавы пас • улетку |
UTC-3 (UTC-3) -3 (UTC-3) | ||||
Незалежнасьць ад Нідэрляндаў |
25 лістапада 1975 | ||||
Аўтамабільны знак | SME | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .sr | ||||
Тэлефонны код | +597 | ||||
Тэрыторыя Сурынаму была населеная ўжо ў IV тысячагодзьдзі да Н. Хр. У XVI стагодзьдзі сюды прыбылі эўрапейцы, большасьць тэрыторыі краіны да канца XVII стагодзьдзя перайшла пад кантроль Галяндыі. Да 15 сьнежня 1954 року была нідэрляндзкай калёніяй з назвай Галяндзкая Гвіяна, пасьля чаго стала адной з краінаў каралеўства. 25 лістапада 1975 году атрымала незалежнасьць, але працягвае захоўваць шчыльныя эканамічныя, дыпляматычныя і культурніцкія сувязі. Сурынам — адзіная неэўрапейская дзяржава, дзе дзяржаўнай мовай зьяўляецца нідэрляндзкая.