Монатэізм
From Wikipedia, the free encyclopedia
Монатэізм (літар. «адзінабожжа» — ад грэц. μόνος — «адзін» і грэц. θεός — «бог») — рэлігійнае ўяўленьне і вучэньне пра Адзінага Бога (у супрацьлегласьць язычніцкаму мнагабоству, політэізму)[1]. Звычайна монатэізм таксама супрацьпастаўляецца пантэізму[2]. У монатэізму Бок звычайна пэрсаніфікуецца, то бок зьяўляецца вызначанай «асобай». Да монатэістычных рэлігіяў адносяцца, у ліку іншых, юдаізм, іслам і хрысьціянства (пры ўмове, што траістасьць Бога ня ставіць пад пытаньне Яго адзінства)[3]. Монатэізм можна клясыфікаваць на тэізм, пантэізм, панэнтэізм і дэізм[4].