Škoda Octavia
мадэль чэскага аўтамабілю / From Wikipedia, the free encyclopedia
Škoda Octavia (па-беларуску: Шкода Актавія) — малы сямейны аўтамабіль чэскага вытворцы Škoda Auto, які выпускаецца з 1996 року (у 1959—1971 таксама існавала сэрыя з такой назвай). За 20 гадоў выпуску прададзеныя каля 5 мільёнаў аўтамабіляў. Усе яны выпускаюцца выключна ў 5-дзьверных мадыфікацыях з кузавам ліфтбэк або ўнівэрсал.
Quick Facts Агульныя зьвесткі, Вытворца ...
Škoda Octavia | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Вытворца | Škoda Auto |
Гады вытворчасьці | 1996 — цяпер |
Зьнешні выгляд | |
Кляса | Малы сямейны аўтамабіль |
Кузаў | 5-дзьверны хэтчбэк 5-дзьверны ўнівэрсал |
Прывад | |
Габарыты | |
Колавая база | 2686 мілімэтар |
Шырыня | 1829 мілімэтар |
Close
Цяперашняя мадэль трэцяга пакаленьня мае шмат разнастайных варыяцыяў: спартовая «Octavia RS», поўнапрывадная «Octavia Combi 4x4», эканамічная «Octavia GreenLine», мадэль на звадкаваным газе «Octavia G-TEC» і ўседарожнік «Octavia Scout». Са зьяўленьнем «Škoda Rapid» кампанія перавяла «Актавію» ў сэгмэнт малых сямейных аўтамабіляў.