Чэхія
дзяржава ў Цэнтральнай Эўропе / From Wikipedia, the free encyclopedia
Чэ́хія, Чэ́ская Рэспу́бліка (па-чэску: Česko, Česká republika) — краіна ў Цэнтральнай Эўропе без выхаду да мора. Мяжуе зь Нямеччынай (810,7 км) на захадзе, з Аўстрыяй (466,1 км) на поўдні, са Славаччынай (251,8 км) на ўсходзе і з Польшчаю (761,8 км) на поўначы. Сталіцай і найбуйнешым горадам краіны зьяўляецца горад Прага, у якім пражываюць 1,3 мільёны чалавек. Чэхія складаецца з трох гістарычных рэгіёнаў — Багемія (Čechy), Маравія (Morava) й Чэская Сылезія (České Slezsko).
Чэхія лац. Čechija Česká republika | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: «Pravda vítězí» | |||||
Дзяржаўны гімн: «Kde domov můj» | |||||
Афіцыйная мова | чэская | ||||
Сталіца | Прага | ||||
Найбуйнейшы горад | Прага | ||||
Форма кіраваньня Прэзыдэнт Прэм’ер-міністар |
Унітарная парлямэнцкая рэспубліка Пэтар Павэл Пэтар Фіяла | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
115-е месца ў сьвеце 78 866 км² 2% | ||||
Насельніцтва • агульнае (2021) • шчыльнасьць |
87-е месца ў сьвеце 10 701 777[1] 135/км² | ||||
Этнічны склад | чэхі (64%), маравы (5%), славакі (1,4%)[2] | ||||
Канфэсійны склад | атэісты (80%), каталікі (10,3%) | ||||
Пісьменнасьць | 99%[3] | ||||
СУП • агульны (2015) • на душу насельніцтва |
50-е месца ў сьвеце $312,936 млрд $29 658 | ||||
Валюта | Чэская крона (CZK) | ||||
Часавы пас • улетку |
CET (UTC+1) СEST (UTC+2) | ||||
Незалежнасьць — падзел Чэхаславаччыны |
1 студзеня 1993 | ||||
Аўтамабільны знак | CZ | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .cz | ||||
Тэлефонны код | +420 |
Чэхія як дзяржава была створана ў канцы IX стагодзьдзя як княства Чэхіі ў складзе Вялікай Маравіі. Пасьля падзеньня імпэрыі ў 907 годзе цэнтар улады перамясьціўся з Маравіі ў Багемію падчас панаваньня дынастыі Пржамыславічаў. У 1004 годзе княства афіцыйна стала часткай Сьвятой Рымскай імпэрыі. У 1212 годзе было створана Чэскае каралеўства, якое дасягнула свайго найбольшага тэрытарыяльнага разьвіцьця ў XIV стагодзьдзі. Кароль Багеміі валодаў ня толькі тэрыторыяй Чэхіі, але й іншымі землямі, а таксама меў права абіраць імпэратара Сьвятой Рымскай імпэрыі. Падчас гусіцкіх войнаў XV стагодзьдзя, інсьпіраваных Рэфармацыяй, каралеўства апынулася пад эканамічным эмбарга, адбіла пяць крыжовых паходаў, абвешчаных лідэрамі Рыма-Каталіцкае Царквы і зладжаных імпэратарам ды князямі Сьвятой Рымскай імпэрыі.
Пасьля бітвы пад Мохачам (1526) Багемская карона паступова была ўключаная ў Габсбурскую манархію нароўні з Аўстрыяй і Вугоршчынай. Чэскае паўстаньне (1618—1620) супраць Габсбургаў прывяло да пачатку Трыццацігадовай вайны, пасьля якой у манархіі цэнтралізавалася ўлада, узмацніілся пазыцыі каталіцтва і пачалася палітыка паступовай германізацыі. Па распадзе Сьвятой Рымскай імпэрыі ў 1806 року Багемскае каралеўства стала часткай Аўстрыйскай імпэрыі. У XIX стагодзьдзі чэскія землі сталі прамысловым маторам манархіі і ядром рэспублікі Чэхаславаччына, абвешчанай у 1918 року пасьля распаду Аўстра-Вугорскай імпэрыі.
У II сусьветную вайну Чэхаславаччына знаходзілася пад нямецкай акупацыяй, у 1945 была вызваленая савецкімі і амэрыканскімі войскамі. Пасьля перавароту 1948 року Чэхаславаччына трапіла ў сфэру ўплыву Савецкага Саюзу. У 1968 пачаліся пратэсты супраць камуністычнага кіраўніцтва, вядомыя пад назвай Праская вясна, якая была здушаная войскамі Варшаўскай дамовы. У 1989 у выніку Аксамітнай рэвалюцыі камуністычны рэжым быў скінуты. 1 студзеня 1993 Чэхаславаччына падзялілася на незалежныя Чэхію і Славаччыну.
Цяпер Чэхія — разьвітая краіна[4] з высокім стандартам жыцьця[5][6]. Дзяржава зьяўляецца чальцом Эўразьвязу, НАТО, АЭСР, АБСЭ і Рады Эўропы.