From Wikipedia, the free encyclopedia
Ян Краге́льскі (польск.: Jan Krahelski; 25 мая 1884, в. Мазуркі — 23 студзеня 1960, Гданьск) — польскі палітык, ваявода палескі, брат Ванды Крагельскай-Філіповіч і бацька Крысціны Крагельскай.
Ян Крагельскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Казімеж Младзяноўскі | ||||||
Пераемнік | Вацлаў Костак-Бярнацкі | ||||||
Нараджэнне |
25 мая 1884 |
||||||
Смерць |
1960[1] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Дзеці | Крысціна Крагельская[d] | ||||||
Адукацыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Брат рэвалюцыянеркі Ванды Крагельскай-Філіповіч. Скончыў Вышэйшую тэхнічную школу ў Празе з дыпломам інжынера-меліяратара. Падчас Першай сусветнай вайны ён служыў у рускай арміі. Пасля вайны ўступіў у польскую армію, у якой даслужыўся да звання падпалкоўніка. У 1921—1922 гадах ён узначальваў Палескую падкамісію Змяшанай памежнай камісіі на Усходзе[2]. Пакінуўшы армію, 9 сакавіка 1925 года ён стаў рэферэнтам у Палескім ваяводскім урадзе, а затым 10 студзеня 1926 года — кіраўніком староства ў Лунінцы.
З 23 снежня 1926 года па 8 верасня 1932 года ён займаў пасаду Палескага ваяводы (з 14 ліпеня 1926 года быў в.а. ваяводы).
Прытрымліваючыся палітыкі дзяржаўнай асіміляцыі, спрабаваў выкарыстоўваць элементы рэгіяналізму ў Палескім ваяводстве. У жніўні 1932 г. ваявода накіраваў міністру ўнутраных спраў асобны мемарандум па праблемах Палесся[3].
Прынцыпова адхіляў любыя метады гвалтоўнага характару як памылковыя і нават шкодныя для польскіх нацыянальных інтарэсаў. Крагельскі невысока ацэньваў здольнасці беларускага нацыянальнага руху, лічачы яго малалікім і маргінальным, таму супрацоўніцтва з беларусамі аб’яўлялася немэтазгодным. Адначасова ставілася задача ізаляцыі беларускага руху ад знешніх уплываў, у прыватнасці, з Савецкай Беларусі. Такая палітыка мела на мэце скарачэнне маштабаў беларускага нацыянальнага руху, у тым ліку і на Палессі[3].
Больш складанай была сітуацыя з украінскім рухам. Так, Крагельскі прапаноўваў фармаваць ва ўкраінцаў «устойлівае ўсведамленне аб карысці сумеснага жыцця з палякамі ў адзінай дзяржаве». Адначасова павінна было весціся змаганне з польскім шавінізмам, які не спрыяў нармалізацыі польска-ўкраінскіх адносін. Рэзка крытыкаваў вынікі перапісу насельніцтва 1931 года, называючы іх «амаль што гумарыстычнымі». Аб’ектам крытыкі было з’яўленне ў спісах катэгорыі «тутэйшых», што складалі ажно 63,1 % насельніцтва ваяводства. «Тутэйшых» ваявода лічыў штучна створанай групай, а самі вынікі перапісу фактычна сфальшаванымі. Крагельскі не пераацэньваў значэння таго факта, што дастаткова вялікая частка насельніцтва не можа вызначыць, да якой нацыянальнасці належыць, не меў ілюзій наконт магчымасці хуткай асіміляцыі палешукоў па эндэцкай мадэлі, зазначаючы, што «сярод насельніцтва Палесся існуе выразнае пачуццё асобнасці ў адносінах да палякаў»[3].
Лічыў эфектыўным сродкам узмацнення польскасці на Палессі прыцягненне вялікай колькасці асаднікаў, якое было магчымым толькі пры ўмове правядзення меліярацыі. Падобныя планы, аднак, натыкаліся на скептычнае стаўленне да іх вайсковых колаў, паколькі палескія балоты мелі вялікае значэнне ў сістэме абароназдольнасці краіны. Падобныя акалічнасці значна аслаблялі магчымасць каланізацыі Палесся. У такіх абставінах дзяржаўная палітыка павінна была абапірацца на здабыццё прыхільнасці няпольскага насельніцтва. Гэтыя намаганні павінны былі праяўляцца ў накірунку паляпшэння матэрыяльнага дабрабыту як найбольш паспяховага сродка, што звязвае грамадзяніна і дзяржаву. Паводле Крагельскага, дзяржаўныя інвестыцыі павінны быць перш за ўсё накіраваны ва ўсходнія ваяводствы, адпаведна «на пэўны час гэтыя землі павінны заняць прывілеяванае становішча ў адносінах да зямель этнічна польскіх»[3].
Пазіцыя Крагельскага па нацыянальным пытанні на Палессі была найбольш прагматычнай. Будучы паслядоўным прыхільнікам канцэпцыі дзяржаўнай асіміляцыі, ён спрабаваў спалучыць польскія нацыянальныя інтарэсы з інтарэсамі шматнацыянальнай II Рэчы Паспалітай. Гэта звычайна прыводзіла да канфліктаў з дзяржаўнымі службоўцамі ніжэйшага рангу. Напрыклад, у цыркуляры ад 22 жніўня 1930 года ім былі падвергнуты крытыцы павятовыя старасты за празмерна адмоўнае стаўленне да беларусаў[4]. Праграма дзяржаўнай асіміляцыі ніколі не карысталася падтрымкай мясцовага паліцэйска-адміністрацыйнага апарату, якая праводзіла ўласную нацыянальную палітыку, што, як правіла, супадала з эндэцкімі ўзорамі нацыянальнай асіміляцыі[3].
Адпаведна, канфлікт на гэтай глебе быў непазбежны. З пачатку 1930-х гг. дэклараваная праграма дзяржаўнай асіміляцыі ўсё больш губляе сваю прывабнасць нават сярод прыхільнікаў «санацыі». Адбываецца фактычнае вяртанне да папярэдняй палітыкі нацыянальнай асіміляцыі. У такіх умовах праект ваяводы Крагельскага не знайшоў падтрымкі ў міністра ўнутраных спраў Б. Пярацкага . Верагодна, гэта і стала адной з прычын ягонай хуткай адстаўкі ў верасні 1932 г[3].
З 1932 года да сваёй адстаўкі ў 1935 годзе працаваў інспектарам па меліярацыі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі.
Пасля выхаду на пенсію жыў у сваім маёнтку Мазуркі недалёка ад Баранавічаў.
Пахаваны на могілках Срэбжыска ў Гданьску (раён V, тэраса VII, рад 6)[5].
У шлюбе з біёлагам Янінай Бурай (1885—1976), якая збірала калекцыю прадметаў матэрыяльнай культуры жыхароў Палесся, меў дачку Крысціну (1914—1944), фалькларыстку і паэтэсу.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.