Я́лашаўцы[1] (трансліт.: Jalašaŭcy, руск.: Ялошевцы) — вёска ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Мажэйкаўскага сельсавета.
Вёска
Ялашаўцы
|
У 1940—1965 гадах вёска ў складзе Вялікабаярскага сельсавета[2], у 1965—1966 гадах — у складзе Шчучынскага сельсавета[3].
Назва
На ўсіх даваенных картах пазначалася "Явошовцы", "Jawoszowce". Сучасныя літоўскія прозвішчы Jovašas, Jovišas лічацца з Jovaišas (са страчаным дыфтонгам -ai-), ад двухасноўнага імя Jo-vaišas.
Недалёка на поўначы, сярод радуньскага баярства ў Перапісе войска ВКЛ 1528 г., сапраўды, перапісаны "Бутус Явоишевичъ". Там жа, у Воранаўскім раёне, вядомае і сучаснае прозвішча Явейшыс.
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 ліпеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
- Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 жніўня, 3 і 20 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.