Ядзерная трыяда
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ядзерная трыяда (англ.: Nuclear triad) — стратэгічныя наступальныя ўзброеныя сілы, якія ўключаюць тры кампаненты: стратэгічная авіяцыя, міжкантынентальныя балістычныя ракеты і атамныя падводныя ракетаносцы.[1] Падзел стратэгічных ядзерных зарадаў дзяржавы паміж некалькімі відамі ядзерных узброеных сіл стратэгічнага прызначэння забяспечвае немагчымасць знішчэння ўсяго баяздольнага арсенала ядзернай зброі ў выпадку раптоўнага нападу праціўніка і дае вялікую гібкасць у яе ўжыванні. Нават пры поўным знішчэнні арсеналаў двух любых кампанентаў, трэці павінен быць здольны нанесці ўдар у адказ, які гарантуе знішчэнне праціўніка ці прычыненне яму непрымальнай шкоды.
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Класічная ядзерная трыяда складаецца з сухапутнага, марскога і паветранага кампанентаў. Лічыцца, што паўнавартаснай ядзернай трыядай валодаюць 2 краіны: ЗША і Расія.