Вечназялёныя або лістападныя кусцікі. Вышыня да 60, часам да 90 см. Карэнішчы доўгія, паўзучыя. Сцёблы прамастойныя, моцнагалінастыя. Лісце чаргаванае, простае, суцэльнае, пераважна скурыстае. Кветкі адзіночныя ці па 2—3 ў пучках на канцах галінак або ў пазухах лісця. Плод — сакаўная ягада, чырвоная, сіняя, сіне-чорная, у некаторых відаў ядомая.
Адрозніваеца больш за 200 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы і Паўночнай Амерыцы; на Беларусі распаўсюджаны брусніцы(Vaccinium vitis-idaea), буякі(Vaccinium uliginosum), чарніцы(Vaccinium myrtillus).
Класіфікацыя
Род падзяляюць на некалькі падродаў, якія, у сваю чаргу, дзеляць на секцыі:
Падрод Oxycoccus
Некаторымі батанікамі вылучаюцца ў асобны род журавіны(Oxycoccus)
У выданні Флора Европейской части СССР… у якасці наменклатурнага тыпу ўказаны від Vaccinium myrtillusL. (1753), тлумачэнне гэтаму даецца ў Index Nominum Genericorum (ING) (пошук па слову Vaccinium) (англ.)(Праверана 7 жніўня 2009)