Ягадныя культуры
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ягадныя культуры — вялікая група пладовых культур, якая складаецца з шматгадовых кустоў, паўкустоў і травяністых раслін, якія даюць сакавітыя плады.
Ягадай звычайна называюць сакавіты нераскрыты шматнасенны плод, з тонкай скуркай і сакавітай мякаццю. Плод — ягада — характэрны для многіх сямействаў раслін: вінаградавых, паслёнавых, бруснічных, агрэставых і інш. У побыце ягадамі таксама называюць плады, якія з батанічнага пункту гледжання не з'яўляюцца такімі, напрыклад плады суніц, маліны, абляпіхі і некаторых іншых раслін.