From Wikipedia, the free encyclopedia
Ю́ха Пе́тры Сі́піля (фінск.: Juha Petri Sipilä; нар. 25 красавіка 1961, Ветэлі, Фінляндыя) — фінскі палітык, старшыня партыі Фінляндскі цэнтр, бізнесмен; прэм’ер-міністр Фінляндыі (2015—2019).
Юха Сіпіля | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Juha Sipilä | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Александэр Стуб | ||||||
Пераемнік | Анты Рынэ | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Эра Хейнялуама | ||||||
Пераемнік | Марыя Лохела | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мары Ківініемі | ||||||
Нараджэнне |
25 красавіка 1961 (63 гады) |
||||||
Імя пры нараджэнні | фінск.: Juha Petri Sipilä | ||||||
Грамадзянства | Фінляндыя | ||||||
Веравызнанне | лестадыянства[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | магістр інжынерных навук[d] (1986) | ||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | juhasi.fi (фін.) | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся 25 красавіка 1961 года ў Ветэлі ў Фінляндыі. З 1980 па 1986 годзе навучаўся ва Універсітэце Оўлу, дзе атрымаў дыплом інжынера.
У 1998 годзе пачаў свой уласны бізнэс у Fortel Invest Oy, але пазней прадаў яго.
У 2011 годзе па выбарчай акрузе Оўлу быў абраны ў Парламент Фінляндыі (атрымаў 5543 галасы).
У красавіку 2012 года заявіў аб сваім намеры балатавацца на пасаду старшыні партыі Фінляндскі цэнтр на з’ездзе ў Раваніемі. На партыйным форуме, які прайшоў з 8 па 9 чэрвеня 2012 год, атрымаў у другім туры галасавання 1251 голас і, апярэдзіўшы Туома Пуумала (які набраў 872 галасы), быў абраны новым лідарам партыі. Яго партыя перамагла на парламенцкіх выбарах 2015 года.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.