Эфес (горад)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эфе́с (лац.: Ephesus, грэч. Ἔφεσος, турэцк.: Efes) — старажытны горад на заходнім узбярэжжы Малой Азіі, пры ўпадзенні ракі Каістр (суч. Малы Мендэрэс), паўднёвей Смірны (суч. Ізмір) (сучасная тэрыторыя Турцыі). У цяперашні час археалагічная зона Эфеса, памерам больш за дзесяць кіламетраў, знаходзіцца ў наваколлі горада Сельчук, Турцыя. У музеі Сельчука сабраны ўнікальныя знаходкі з Эфескіх храмаў.