Эскімосы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эскімосы — група карэнных народаў Паўночнай Амерыкі, Грэнландыі і Чукоцкага паўвострава Азіі. Эскімосы кампактна жывуць у ЗША (Аляска), поўначы Канады (правінцыя Ньюфаўндленд і Лабрадор, Паўночна-Заходнія тэрыторыі, правінцыя Квебек, Нунавут), Грэнландыі, Расіі (Чукоцкая аўтаномная акруга). Агульная колькасць можа дасягаць 200 000 чал.
Мовы адносяцца да эскімоскай галіны эскімоска-алеуцкай сям’і.
Культура эскімосаў надзвычай прыстасавана да прыроды арктычных рэгіёнаў. Галоўны традыцыйны занятак — паляванне на марскога звера, займаюцца таксама рыбалоўствам, збіральніцтвам, паляваннем у тундры.